Апазіцыя ўхваліла «Маніфест свабоднай Расеі» з патрабаваннем адстаўкі Пуціна.
У Дзень Расіі апазіцыя выйшла на другі Марш мільёнаў. Аргкамітэт Марша паведамляе, што на акцыю сабраліся да 50 тысяч чалавек. Міліцыя называе лічбу 18 тысяч удзельнікаў.
У кожным разе, народ ізноў масава выйшаў на вуліцы Масквы, каб сказаць «не» рэжыму Пуціна.
Ізноў акцыя пратэсту з’яднала апазіцыю. Асобнымі калонамі, але адной маніфестацыяй ідуць левыя і нацыяналісты, лібералы і проста грамадзяне.
Левыя і нацыяналісты падзялілі бульвар з гумарам: левыя занялі левы бок, правыя - правы.
Удзельнікі шэсця скандуюць: «Расія будзе свабоднай «.
Людзі зноў прынеслі сотні самаробных плакатаў. Сярод удзельнікаў шэсця заўважаныя музыка Андрэй Макарэвіч, кіраўнік фонду «Горад без наркотыкаў» Яўген Ройзман і лідар Ісламскага камітэта Расіі Гейдар Джемаль.
Удзельнікаў шэсця прапускалі праз 52 металадэтэктары. Для аховы парадку вывелі 12 тысяч паліцыянтаў.
Тым часам блогер Аляксей Навальны, тэлевядучая Ксенія Сабчак і адзін з лідараў апазіцыйнага руху «Салідарнасць» Ілля Яшын ў суправаджэнні адвакатаў з'явіліся на допыт у Следчы камітэт. Напярэдадні ў іх ператрэслі кватэры і офісы. Паводле інфармацыі следчых, падчас ператрусу на кватэрах у Сабчак і Яшына сканфіскавалі грошы ў памеры не менш за мільён еўра.
Каментары