Афіша11

8 чэрвеня — ноч музеяў у «Пружанскім палацыку»

Аукцыён рэчаў ХІХ ст., вогненнае шоў і шляхецкі баль адбудуцца ў ноч з 8-га на 9-ае чэрвеня ў музеі-сядзібе Швыкоўскіх у Пружанах.

У гэтым годзе да міжнароднай акцыі «Ноч музеяў» далучаецца музей-сядзіба «Пружанскі палацык». Святочныя мерапрыемствы пад назвай «Палацык» сустракае Крашэўскага» будут ладзіцца 8 чэрвеня і прымеркаваны таксама да 200-годдзя з дня нараджэння вядомага земляка Юзафа Ігнацы Крашэўскага.

Праграма свята дазволіць акунуцца ў атмасферу ХІХ стагоддзя.

У музеі адначасова будуць працаваць тры пляцоўкі:

музычна-харэаграфічны салон, дзе можна будзе паўдзельнічаць у шляхецкім балі, пачуць класічную музыку і рамансы;

зала Крашэўскага, якая дазволіць убачыць тэатралізаваную экскурсію;

зала «Аттракционъ» дзе будзе ладзіцца аукцыён з лотамі пазамінулага стагоддзя, пясочным прадстаўленнем і праглядам урыўкаў фільма «Калі Сонца было богам.

Старое паданне» (Польшча, рэж. Е.Гофман) па матывах твора Ю.І.Крашэўскага. Арамя таго будуць адчынены ўсе экспазіцыйныя і выставачныя залы музея, працаваць народныя майстры, сувенірная лаўка, арганізавана фотасесія ў старадаўнім інтэр’еры, прадстаўлены шляхецкія касцюмы, выступяць вядомыя пружанскія калектывы, праведзена вогненае шоу.

Музей-сядзіба «Пружанскі палацык» запрашае ўсіх жадаючых прыйсці на свята «Палацык» сустракае Крашэўскага», якое адбудзецца 8 чэрвеня, з 21.30 да 00.00 гадзін. Уваход толькі ў вячэрніх уборах па запрашальных білетах.
Кошт білета 15 тыс. рублёў, яго можна набыць у касе музея да 8 чэрвеня.

Колькасць білетаў абмежавана.

Крыніца: http://pruzhany.net/1773-muzej-syadziba-pruzhanski-palacyk-zaprashae-na-svyata.html

Каментары1

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?26

Падазраванага ў падрыве машыны афіцэра ў Маскве даставілі з Турцыі ў Расію

Спявачка Ірына Дарафеева адпачывала ў Турцыі ў гатэлі 18+ ФОТЫ22

28-гадовая жанчына прымала ванну разам з двухгадовай дачкой і размаўляла па тэлефоне з мужам. Гісторыя скончылася трагічна2

Дзесяць займальных пытанняў пра беларуска-габрэйскую кухню ТЭСТ

Сярод зарэгістраваных выбарцаў за Трампа 48%, за Харыс 46% — апытанне New York Times4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →