Улада44

Больш за сто подпісаў у абарону сьвятыні штодня

Подпісы за вяртаньне вернікам бэрнардынскага манастыра з касьцёлам зьбірае Менская рымска‑каталіцкая абшчына сьвятога Іосіфа, зарэгістраваная ў Чырвоным касьцёле сталіцы.

Подпісы за вяртаньне вернікам бэрнардынскага манастыра з касьцёлам зьбірае Менская рымска‑каталіцкая абшчына сьвятога Іосіфа, зарэгістраваная ў Чырвоным касьцёле сталіцы.

Як паведаміла ў інтэрвію агенцтву БелаПАН сябра камітэту абшчыны Івона Мацукевіч, збор подпісаў пачаўся 7 сакавіка пасьля таго, як стала вядома аб плянах Менскага гарвыканкаму перадаць помнік архітэктуры барока XVII стагодзьдзя інвэстарам дзеля рэканструкцыі і прыстасаваньня пад гатэльны комплекс і аб’екты гандлёва‑бытавога прызначэньня.

— Ужо 13 сакавіка мы накіравалі звароты зь 773 подпісамі прэзыдэнту краіны, — кажа І. Мацукевіч, — а цяпер працягваем гэтую акцыю.

— Самае страшнае — калі людзей падманваюць улады, — заявіла яна. — У траўні мінулага году, яшчэ за некалькі дзён да рашэньня Менгарвыканкаму аб перадачы сьвятыні інвэстарам, нас запэўнівалі ў тым, што будынкі будуць вернутыя вернікам.

Прыхаджанін абшчыны Алесь Белы зьвяртае ўвагу на тое, што манастыр бэрнардынцаў, узьведзены на сродкі дабрачынцаў, а не казны, незаконна канфіскавалі ў 1864 годзе ўлады Расейскай імпэрыі пасьля падаўленьня нацыянальна‑вызваленчага паўстаньня супраць расейскага царызму пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.

— І ў незалежнай Беларусі трэба было б адмяніць гэтую несправядлівасьць, — кажа Белы, — тым больш што ў сталіцы, дзе 30 каталіцкіх абшчынаў маюць толькі шэсьць храмаў, катастрафічна не хапае касьцёлаў.

Старшыня грамадзкага аб’яднаньня «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» (ТБМ) Алег Трусаў паведаміў, што ТБМ таксама пачало збор подпісаў за перадачу вернікам будынкаў былога манастыра.

Зараз у будынку былога храму месьцяцца архівы. Пачынаючы зь 19 сакавіка 2004 года вернікі двойчы ў дзень праводзяць маленьні каля будынку былога касьцёлу. Вечарам 19 сакавіка, у дзень сьвятога Іосіфа, каля сьценаў былога храму вернікі плянуюць адзначыць другую гадавіну маленьняў за вяртаньне сьвятыні.

Радыё Рацыя

Глядзі яшчэ:
Кляштар з прэзыдэнцкім люксам
Каталікі пратэстуюць супраць перабудовы кляштару ў гатэль
Менскі касьцёл Сьвятога Язэпа вернікам пакуль не аддадуць
Малітва пад дзьвярыма адабранага храму

Каментары4

«Мае сілы скончыліся»: Валярына Кустава расказала, чаму збірае на дапамогу сваёй сям'і18

«Мае сілы скончыліся»: Валярына Кустава расказала, чаму збірае на дапамогу сваёй сям'і

Усе навіны →
Усе навіны

Юлія Навальная заявіла пра намер балатавацца ў прэзідэнты Расіі6

На Камароўку з Кітая прывезлі вінаград, які адмаўляюцца купляць, бо ніколі такога не бачылі

Абмежаванні супраць дронаў тармозяць лазерную археалогію ў Беларусі3

«Я фатограф і шукаю мадэляў». Новы развод ад ашуканцаў у тэлеграме 5

Памёр галоўны апанент Эрдагана Фетхулах Гюлен1

Мінінфарм аднавіў доступ да анлайн-кінатэатра Okko

ГУР заявіў пра забойства пілота расійскага бамбавіка, датычнага да атакі на гандлёвы цэнтр у Краменчугу19

Як жыхары Слуцка праз недавер да ўладаў спалілі будынак суду разам з суддзёй

Сабаленка стала першай ракеткай свету19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае сілы скончыліся»: Валярына Кустава расказала, чаму збірае на дапамогу сваёй сям'і18

«Мае сілы скончыліся»: Валярына Кустава расказала, чаму збірае на дапамогу сваёй сям'і

Галоўнае
Усе навіны →