Ежа88

Чыноўнікі незадаволеныя цэнамі і абслугоўваннем у мінскіх рэстаранах і кавярнях

«Хто захоча другі раз наведаць кавярню «Бярозка», на ўваходзе якой — 2 брудныя скрыні, а прыбіральшчыца прыбірае проста падчас абеду наведнікаў?»

Рэстараны і кавярні Мінска ў 2011 годзе пры няпростай эканамічнай сітуацыі не змаглі перабудавацца на дэмакратычныя цэны. Пра гэта паведаміў першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Аляксей Раманаў на калегіі гэтага ўпраўлення.

«За 2011 год кавярні і рэстараны сталіцы не здолелі перабудавацца з улікам змяненняў спажывецкага попыту.

Сёння не ва ўсіх аб’ектах грамадскага харчавання горада ёсць магчымасць выбару страваў па дэмакратычных цэнах нават у абедзенны час», —
канстатаваў Аляксей Раманаў і прывёў некалькі паказальных прыкладаў. Так, паводле яго словаў,
поўны абед у дэмакратычнай закусачнай «Васількі» першай нацэначнай катэгорыі абыдзецца наведніку ў Br52 тыс., у той час як у рэстаране «Мінск» катэгорыі люкс — удвая танней (Br26 тыс.).
«Хто захоча другі раз наведаць кавярню «Бярозка», на ўваходзе якой — 2 брудныя скрыні, а прыбіральшчыца прыбірае проста падчас абеду наведнікаў?» — задаўся пытаннем прадстаўнік профільнага ўпраўлення мэрыі.

Спасылаючыся на праведзенае апытанне мінчукоў, ён паведаміў, што

задавальняе асартымент прапанаваных страваў у аб’ектах грамадскага харчавання толькі 48% рэспандэнтаў, задаволеныя якасцю — 43%, цэнамі — 27%, якасцю абслугоўвання — 19% рэспандэнтаў.
«Адзначана, што большасць рэстаранаў сталіцы нагадваюць еўрапейскія толькі узроўнем цэнаў, але не якасцю абслугоўвання», — заўважыў Аляксей Раманаў.

Летась падатковая інспекцыя горада праверыла 110 аб’ектаў грамадскага харчавання па пытаннях рэалізацыі і захоўвання тавараў, выканання касавай дысцыпліны, парадку набыцця і маркіроўкі тавараў кантрольнымі знакамі, вядзення кніг заўваг і прапановаў. Парушэнні выяўленыя ў кожным з іх.

У Мінску функцыянуе больш за 2 тыс. аб’ектаў грамадскага харчавання. Тэмп росту тавараабароту аб’ектаў грамадскага харчавання горада склаў у 2011 годзе 95,6% у супастаўных цэнах да ўзроўню 2010-га.

Каментары8

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?26

Падазраванага ў падрыве машыны афіцэра ў Маскве даставілі з Турцыі ў Расію

Спявачка Ірына Дарафеева адпачывала ў Турцыі ў гатэлі 18+ ФОТЫ22

28-гадовая жанчына прымала ванну разам з двухгадовай дачкой і размаўляла па тэлефоне з мужам. Гісторыя скончылася трагічна2

Дзесяць займальных пытанняў пра беларуска-габрэйскую кухню ТЭСТ

Сярод зарэгістраваных выбарцаў за Трампа 48%, за Харыс 46% — апытанне New York Times4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →