Грамадства1818

Беларускія чыноўнікі бяднеюць на вачах

«Прэстыж дзяржаўнай службы падарваны. Пры сённяшнім заробку будзе адбывацца адток кадраў з дзяржорганаў».

Мала хто верыць, аднак у 2011 г. істотна знізіліся ў рэальным пералічэнні не толькі заробкі шараговых беларусаў, але і даходы чыноўнікаў. Сухая ўрадавая статыстыка, а таксама прызнанні дзяржслужачых паказваюць, што заробкі чыноўнікаў рэзка ўпалі ў даляравым эквіваленце.

Дзве дэвальвацыі беларускага рубля прывялі да таго, што прыбыткі дзяржслужачых рэзка змяніліся. Даходам нават асобных высокапастаўленых дзяржслужачых сёння зайздросціць не трэба.

Начальнік упраўлення аднаго з міністэрстваў зарабляе зараз 3,8 млн. рублёў.

«У гэты заробак ужо ўключаны 2-гі клас дзяржаўнага служачага, і гэта максімум, што можна зарабіць сёння на гэтай пасадзе»,
 — падкрэслівае ён у гутарцы з карэспандэнтам Naviny.by.

Начальнік аддзела (3-ці клас дзяржаўнага служачага) у міністэрстве зарабляе сёння 2 млн. 600 тыс. рублёў.

Для даведкі.

Кожнай дзяржаўнай пасадзе адпавядае пэўны клас дзяржаўнага служачага. Паводле беларускага заканадаўства, для дзяржслужачых можа ўсталёўвацца вышэйшы клас і 12 класаў (апошні, 12-ы клас, лічыцца ніжэйшым). Калі ўлічыць, што чыноўнік 2-га класа зарабляе сёння 3,8 млн. рублёў, то можна ўявіць, колькі зарабляюць чыноўнік 5-га ці 8-га класа.

***

Паводле інфармацыі з дзяржорганаў, пасля майскай дэвальвацыі заробкі дзяржслужачых індэксаваліся. У рублёвым пералічэнні, як паведамілі ў двух міністэрствах, за апошнія паўгода заробак павялічыўся на 30–40%. На фоне дэвальвацыі, якая за гэты ж перыяд склала амаль 180%, даходы чыноўнікаў у даляравым выразе рэзка апусціліся.

«Прэстыж дзяржаўнай службы падарваны. Пры сённяшнім заробку будзе адбывацца адток кадраў з дзяржаўных органаў»,
 — мяркуе адзін з чыноўнікаў.

Працэс гэты ўжо пачаўся.

Адзін з былых урадавых работнікаў, калі яго заробак знізіўся з 1000 (да дэвальвацыі) да 350 долараў, пару месяцаў назад сышоў з дзяржслужбы.

«Сёння многія дзяржслужачыя спяць і бачаць, як бы памяняць працу. Аб змене працы не задумваюцца хіба што людзі перадпенсійнага ўзросту «, — распавядае ён у інтэрв’ю.

Каментары18

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?26

Падазраванага ў падрыве машыны афіцэра ў Маскве даставілі з Турцыі ў Расію

Спявачка Ірына Дарафеева адпачывала ў Турцыі ў гатэлі 18+ ФОТЫ22

28-гадовая жанчына прымала ванну разам з двухгадовай дачкой і размаўляла па тэлефоне з мужам. Гісторыя скончылася трагічна2

Дзесяць займальных пытанняў пра беларуска-габрэйскую кухню ТЭСТ

Сярод зарэгістраваных выбарцаў за Трампа 48%, за Харыс 46% — апытанне New York Times4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →