Адказы на гэта і іншыя пытанні — у новым праекце Міхала Анемпадыстава.
Прэзентацыя Under Ground пройдзе ў Мінску 14 кастрычніка ў галерэі Беларускага саюзу дызайнераў.
Гэтым разам аўтар «Народнага альбому» вырашыў дабрацца да самых каранёў. У літаральным сэнсе. Яго
фотавыстава прысвечаная… карняплодам.На густоўных высокамастацкіх здымках — бульба, буракі, тапінамбур «і іншыя афіцыйныя асобы». Мастак змушае зірнуць на іх іначай, прапануе
такія ракурсы і фрагменты, што не схочаш, а ўразішся — якаяўсё-такі прыгажосць вырастае з роднай зямлі.
Анемпадыстаў не толькі здымаў, але і збіраў інфармацыю —
да выяваў прыкладаюцца гісторыісуіснавання пэўных карняплодаў з чалавекам увогуле і з беларусам у прыватнасці.
«Тое, што я раблю, называецца антрапалагічны дызайн, — распавёў аўтар карэспандэнту «НН». — Ён даследуе культурную традыцыю ў розных яе праявах, асэнсоўвае і пераасэнсоўвае, дадае ёй „дадатковай вартасці“, абгортвае ў прывабную
Мастак рабіў Under Ground каля двух гадоў. «Бо
некаторыя карняплоды — сезонныя, некаторыя рэдкія, некаторыя проста хацелася здымаць яшчэ і яшчэ, як мастак зноў і зноў малюе любімую мадэль», — кажа ён. З соцень здымкаў аўтар пасля выбраў два дзясяткі, якія і склалі серыю.
Займаў час і выбар «мадэляў».
У пошуках ідэальных карняплодаў, Анемпадыстаў рэгулярна наведваў кірмашы з гароднінай.«Камароўка прываблівае тым, што там багаты выбар, можна купіць рэдкія гатункі, — кажа фатогараф. — Напрыклад, тапінамбур, пастарнак, дайкон, зялёны кітайскі гатунак рэдзькі, тую ж рэпку». Стандартныя
, вельмі папулярная апошнім часам дзеля сваіх — з добры кабачок — памераў. «А зялёная кітайская рэдзька, такое ўражанне, скрыжаваная з васабі, бо мае надзвычай рэзкі смак».Дайкон, хто не ведае, гэта белая японская рэдзька
Пра смак спадар Міхал згадвае не выпадкова:
усе карняплоды пасля фотасесіі сям’я Анемпадыставых з’ядала.«Такая безадкідная вытворчасць. Дакладней, творчасць», — смяецца мастак.
Анемпадыстаў шкадуе, што ў фотакалекцыі не ўсе карняплоды, якія спажываюцца цяпер ці спажываліся продкамі.
Незнятымі застаюцца цыкорый, турнэпс, цукровы бурак, корань аера, кервель.«Дзіўна цяпер адносіць да карняплодаў аер, а між тым у часы ВКЛ яго нават экспартавалі на Захад, — кажа мастак. — Бо там аер не рос: ён быў занесены да нас татарамі. Яго цукравалі або выкарыстоўвалі як спецыі».
А кервелем (маркоўнікам) яшчэ ў ХІХ стагоддзі ўпрыгожвалі стравы. Мы на яго забыліся, а ў Заходняй Еўропе памятаюць. «Нядаўна
прыязджалі бельгійцы — яны здымаюцьХлопец, які здымае, уласнік рэстарана, пасмяяўся, калі я хацеў здзівіць яго кервелем».8-серыйны фільм пра бульбу, і адна серыя прысвечаная Беларусі.
Але многія звыклыя для беларуса карняплоды, як
рэпка, чорная рэдзька, хрэн, у Еўропе сустрэнеш толькі на фестывалях сярэднявечнай культуры.
Праект Міхала Анемпадыстава лішні раз пацвярджае, што наша гародніна мае не толькі смакавую, але і
«Тое, што звычайна прадаецца неадмытым ад зямлі, насамрэч мае
Нездарма звычайная
рэпка выступае, як міфалагічная заснавальніца Роду, родавы татэмі ў палякаў (гісторыя пра караля Пяста і ягоную жонку Рэпіху) і ва ўсходніх славянаў (казка пра рэпку). Рэпка — адзіны карняплод, радзіма якога тут. Мы пачалі яго спажываць яшчэ ў эпоху неаліту.
Альбо бурачкі…
Палякі дражнілі жыхароў Вялікага Княства, нашых задзірлівых продкаў, спачатку «бацвіняжамі», а потым «бурачкамі».Вось жа і бацька беларускай літаратуры Францішак Багушэвіч, назву карняплода абраў сабе за літаратурны псеўданім: Мацей Бурачок.
Потым, ўжо за саветамі, іншыя суседзі далі нам новую мянушку —
«бульбашы». Агульнапрынята лічыць, што гэтак нас клічуць таму, што мы шмат ямо бульбы.Мы сапраўды спажываем яе болей за ўсіх на свеце. Але
мянушка ўзнікла не таму, яна ўвогуле да бульбы, якую мы ямо, не мае дачынення. Слова «бульбаш» узнікла, як вынік доўгай чарады гістарычных недакладнасцяў, казусаў і памылак. Пачалася гісторыя ў канцы XVIII стагоддзя, скончылася ў часы другой сусветнай на беларускім Палессі.Пра тое, чаму нас называюць бульбашамі, я раскажу на адкрыцці выставы», — інтрыгуе Анемпадыстаў.
Адкрыццё выставы
Under Ground адбудзецца 14 кастрычніка ў Галерэі Беларускага саюза дызайнераў (Мінск, Брылеўская, 14 (уваход з двара)). Пачатак а 18 гадзіне.
Каментары