Свет3434

Юлія Цімашэнка асуджаная на 7 гадоў турмы

Суд палічыў экс-прэм'ера Украіны вінаватай у перавышэнні паўнамоцтваў.

Суд асудзіў Цімашэнку на сем гадоў пазбаўлення волі і забараніў ёй займаць дзяржаўныя пасады на працягу трох гадоў, а таксама пастанавіў, што яна павінна заплаціць "Нафтагаз Украіны" больш за 1,5 млрд грыўняў (каля 188 млн даляраў).

Юлія Цімашэнка ўстала і заявіла, што прысуд Пячэрскага суда азначае, што "ва Украіну вярнуўся 1937". "Мы будзем змагацца і абараняць маё сумленнае імя", - сказала экс-прэм'ер.

***

У Пячэрскім раённым судзе Кіева суддзя Радзівон Кірэеў пачаў зачытваць прысуд экс-прэм’еру Юліі Цімашэнка, якую Генпракуратура вінаваціць у перавышэнні паўнамоцтваў пры падпісанні газавых кантрактаў з Расіяй у 2009 г.

У матывіровачнай часткі прысуду, якую ўжо зачытаў суддзя, гаворыцца, што суд лічыць Юлію Цімашэнка вінаватай у перавышэнні паўнамоцтваў і што яна сваімі дзеяннямі нанесла шкоду «Нафтагаз Украіны» на суму 1,5 млрд грыўняў (188 млн даляраў).

У прысудзе гаворыцца, што ўрад Украіны ў студзені 2009 года адмовіўся зацвярджаць дырэктывы на газавыя перамовы, і тым не менш, кантракты былі падпісаныя. «Прэм’ер з перавышэннем улады асабіста зацвердзіла гэтыя дырэктывы», — сказаў Кірэеў.

Суддзя Кірэеў апісвае абставіны пазачарговага пасяджэння ўкраінскага ўрада ў 2009 годзе, на якім абмяркоўваліся газавыя дамовы з Расіяй.

Украінскія тэлеканалы вядуць прамую трансляцыю з пасяджэння суда.

Перад абвяшчэннем прысуду Цімашэнцы ўкраінскія сілавыя органы часткова перакрылі Хрышчацік, дзе знаходзіцца суд.

Суддзя Кірэеў заявіў, што Цімашэнка сваю віну не прызнае, але здзяйсненне ёю злачынства даказана паказаннямі сведак. Юлія Цімашэнка слухае прысуд седзячы. Каля яе сядзяць яе дачка Яўгенія і муж Аляксандр.

Пракурор папрасіў асудзіць Юлію Цімашэнку на 7 гадоў зняволення з выплатай штрафу ў 1,5 млрд грыўняў. Ад 5 жніўня экс-прэм’ер Украіны знаходзіцца ў турме.

Каментары34

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна11

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Усе навіны →
Усе навіны

На вуліцах Львова жыццё спаборнічае са смерцю ФОТАФАКТ9

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне49

Пашкоджанні кабеляў працягваюцца. На гэты раз адзін з іх абарваны паміж Эстоніяй і Фінляндыяй4

Масквічы папрасілі Пуціна перанесці будаўніцтва гасцявога комплексу для пасольства Беларусі6

Навошта Лукашэнку «прэзідэнцкі баль» — такая дэманстратыўная і крыху архаічная, сэксісцкая па форме традыцыя?24

Байдэн збіраецца на развітанне ўвесці пакет санкцый супраць «ценявога флоту» Расіі

Па квіткі на яго спектаклі гадзінамі стаяць у чэргах. Інтэрв'ю з новым рэжысёрам Тэатра лялек

Экс-футбаліст Сяргей Алейнікаў знайшоў працу ў Балгарыі

Ізаляванае племя ў бразільскіх трапічных лясах знялі схаванай камерай9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна11

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Галоўнае
Усе навіны →