Грамадства1414

Лукашэнка з'ехаў у Туркменістан

У чацьвер увечары пачынаецца афіцыйны візыт прэзыдэнта Беларусі ў Туркмэністан.

Апошні раз Аляксандар Лукашэнка быў у Турменістане пазалетась, дзе яго прымаў цяперашні прэзыдэнт Гурбангулы Бердымухамедаў, летась туркмэнскі лідэр наведваў з афіцыйным візытам Беларусь.

Таваразварот паміж дзьвюма краінамі ня надта вялікі: хаця за 2 апошнія гады ён вырас амаль удвая, летась ён дасягнуў сьціплай лічбы 91 мільён даляраў, пры гэтым яго львіная доля — 87 мільёнаў даляраў — гэта беларускі экспарт. Зь Беларусі ў Туркменістан пастаўляюцца грузавікі, цукар, сельгасмашыны, шыны, седлавыя цягачы, лекі.

Для параўнаньня — з Украінай таваразварот летась склаў 4.4 мільярды даляраў.

Самы буйны аб’ект беларуска-туркменскага супрацоўніцтва — праект па будаўніцтве ў супрацоўніцтве зь Беларусьсю горнаўзбагачальнага комплексу па вытворчасьці угнаеньняў на базе Гарлыкскага радовішча калійных соляў.

Нягледзячы на тое, што Туркменістан зьяўляецца адным з найбуйнейшых у сьвеце прадаўцоў прыроднага газу з геаграфічных, эканамічных і палітычных прычынаў ягоны экспарт у Беларусь зьяўляецца вельмі складанай задачай, цяпер Туркменістан не прадае Беларусі газ, летась увесь туркменскі імпарт у Беларусь склаў каля 4 мільёнаў даляраў.

Ня выключана, што візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Туркменістан мае збольшага палітычныя матывы. Рэжым у Ашгабаце і пры Бердымухамедаве як і пры яго папярэдніку Ніязаве, застаецца адным з самых рэпрэсіўных у сьвеце. Пры гэтым, дзякуючы запасам прыроднага газу, ён мае пэўны ўплыў у рэгіёне і выклікае пэўную зацікаўленасьць з боку краін Эўразьвязу.

Пасьля ўчорашніх заяваў беларускага прэзыдэнта, паглыбленьня канфлікту з Эўразьвязам і ўзьнікненьня праблем з Украінай, візыт у Ашгабат можа быць дэманстрацыяй таго, што ў Беларусі ў сьвеце ёсьць добрыя сябры.

Да таго ж ня выключана, што адной з тэмаў перамоваў Лукашэнкі і Бердымухамедава можа стаць прадастаўленьне Беларусі крэдыту. Паводле апошніх паведамленьняў чаканы крэдыт ад Расеі зьявіцца не раней чым праз 2–3 тыдні, а грошы патрэбныя цяпер, дакладней, учора.

У Туркменістана зь яго велізарнымі даходамі ад экспарту газу грошы ёсьць. Іншая справа, наколькі ён схільны пазычаць іх беларускім сябрам.

Каментары14

Дзяніс Мельянцоў і яго рэалпалітык: ён сапраўды памяняў погляды ці проста раней маскіраваўся?47

Грамадстваабмяркоўвайце!47

Дзяніс Мельянцоў і яго рэалпалітык: ён сапраўды памяняў погляды ці проста раней маскіраваўся?

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчыну, якая вучылася ў Варшаўскім універсітэце і доўгі час жыла ў Польшчы, арыштавалі за дапамогу палітвязням4

Ва Украіне зафіксавалі моцнае забруджанне ракі, якая цячэ з Расіі1

Пасля страты самалёта F-16 Зяленскі звольніў камандуючага Паветранымі сіламі4

Са дна Сожа ў Гомелі паднялі вялікі рагаты чэрап. Кажуць, што гэта старажытны бізон2

У Кобрынскім раёне на рабочага абрынуліся бетонныя пліты

Польшча збіраецца пастрожыць умовы выдачы дазволаў на працу іншаземцаў1

Рускамірнага актывіста Арцёма Агафонава выпусцілі на волю

Навукоўцы з Акадэміі навук заклікалі беларусаў ісці проста да іх, калі недзе вывудзяць адну рыбіну6

У Варшаве прадаюць мікракватэру з агульнай плошчай 10 «квадратаў». Кошт уражвае7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяніс Мельянцоў і яго рэалпалітык: ён сапраўды памяняў погляды ці проста раней маскіраваўся?47

Грамадстваабмяркоўвайце!47

Дзяніс Мельянцоў і яго рэалпалітык: ён сапраўды памяняў погляды ці проста раней маскіраваўся?

Галоўнае
Усе навіны →