Грамадства5757

Да расейцаў асаблівае стаўленне. Брэус і Гапонаў атрымалі штрафы

У судзе Маскоўскага раёна Мінска адбыўся разгляд справы грамадзян Расіі, якія былі на Плошчы. Сведчылі амонаўцы, збітыя на Плошчы.

У судзе Маскоўскага раёна Мінска адбыўся разгляд справы грамадзян Расіі, якія былі на Плошчы. Сведчылі амонаўцы, збітыя на Плошчы. Прысуд аказася мяккім: штраф памерам каля 3000 даляраў. Хлопцаў вызвалілі ў зале суда, на радасць сваякам і да задавальнення прысутных расійскіх дыпламатаў. Расейцы заявілі, што гвалт у турме да іх не ўжываўся.

20:10

Гапонаў і Брэус перадалі прывітанне жыхарам 21-ай і 58-ай камер СІЗА на Валадарскага. Кажуць, што сіла ў дачыненні іх не прымянялася. Аднак былі невялікія пагрозы падчас допытаў. Хутчэй за ўсё, рашэнне суда яны будуць абскарджваць. З Беларусі расіяне з'язджаць не збіраюцца.

19:58

Суд прызнаў Брэуса і Гапонава вінаватымі. Пакаранне -- па 300 базавых велечынь штрафу. Расіян зараз мусяць вызваліць з клеткі.

***

Прысуд будзе абвешчаны а 19-й вечара.

У сваім апошнім слове абодва падсудныя заявілі, што не парушалі закону і выказалі спадзеў, што суддзя паставіцца да іх аб'ектыўна. Брэўс прызнаў, што браў удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве і ўжо адбыў пакаранне. Ён спадзяецца, што суддзя гэта ўлічыць., паведамляе Радыё Свабода.

Адвакаты патрабуюць вызваліць сваіх падабаронных.

16:54

Пракурор папрасіў пакараць Брэуса і Гапонава грашовым штрафам. Па 17 мільёнаў рублёў кожнага.

16:47

Пачаліся судовыя спрэчкі.

16:14

Пачалі вывучаць матэрыялы справы.

16:12 Допыт 15-га пацярпелага амапаўца Івашка. Ён кажа, што яго ўдарылі ў спіну. Аднак у экспертызе гаворыцца пра ўдары па галаве, паведамляе Радыё Свабода.

16:07

Допыт 14-га пацярпелага амапаўца Масальскага. Ён кажа: «Людзі называлі нас прыхвасьнямі рэжыму», паведамляе Радыё Свабода.

15:50

Карэспандэнта НН вывелі без тлумачэння прычын з залы суда, праверылі тэлефон, і забаранілі вяртацца ў залу суда па рэчы.

15:43

Пачаўся допыт Яўгена Сакача, спецназавец, 27 гадоў.

15:23

Наступны пацярпелы — Палавінкін Андрэй, 1984 г.г., сярэдняя адукацыя, спецназавец ПМСП Мінгарвыканкама.

Ён быў на Плошчы ў якасці «ціхара», кажа, што зброі ў дэманстрантаў не бачыў. Распавядае, што пакуль працавала мабільная сувязь, ён мог захаваць ананімнасць, а калі мабільнікі перасталі лавіць сігнал, ён стаў карыстацца рацыяй. Тады яго раскрылі і пачалі біць. Ён атрымаў розныя траўмы.

15:21

Наступны спецназавец расказвае, што чуў пагрозы у свой адрас — «Бі міліцыянераў». Пасля гэтых пагроз з натоўпу выбег 60-гадовы мужчына і атакаваў яго агнетушыцелем. Таксама кажа, што не праходзіў судмедэкспертызы, хоць пракурор далучыў яе да справы. Брэуса і Гапонава ён бачыць першы раз.

15:16

Пачаўся допыт Івана Волкава, 1982 г.н., спецназавец, адукацыя вышэйшая.

паказанні спецназаўцаў сталі падобныя адзін на другое, і суддзя і пракурор задаюць ім усё меней пытанняў.

15:00

Пачаўся допыт Дзмітрыя Лявіцкага. Ён кіроўца спецназа ПМСП, 1972 г.н. адукацыя сярэдняя.

Лявіцкі кажа, што дэманстрант адабраў ў яго шчыт і ударыў шчытом у зуб Лявіцкаму. Кажа, што дэманстранты хавалі твары за шапкамі і шарфамі, і таму нікога ён не запомніў. Ён кажа, што дэманстранты маглі спакойна в\сысці з Плошчы, іх не затрымлівалі. Яму запярэчыў Брэус, бо яго затрымалі пры спробе зрабіць гэта.

14:41

Пачаўся допыт пацярпелага Эдуарда Караваева, 1981 года нараджэння, адукацыя сярэдняя.

Ён кажа, што яго ўдарылі па галаве, пасля чаго ў яго з’явіўся шум у вушах. Зброі ў дэманстрантаў таксама не бачыў, толькі драўляныя палкі.

На паседжанні пра Брэуса і Гапонава ўсе забыліся. Ім ніхто не задае пытанняў.

Караваеў кажа, што ў шпіталі ў яго быў адзін агляд, пасля якога яму напісалі ў дыягназе «тое, што трэба».

14:29

Пачаўся допыт пацярпелага Юрыя Далідовіча, 1975 года нараджэння, камандзір узвода ПМСП.

Далідовіч кажа, што бачыў як у спецназ нехта кінуў металічную урну, бачыў, як некалькіх спецназаўцаў выцягнулі з шэрагаў і пабілі. Самому Далідовічу дасталася па зубах, але іх не выбілі.

Спецназавец таксама наракае на фотакарэспандэнтаў — маўляў яны ўспышкамі яго асляпілі і ён некалькі хвілін не мог бачыць.

Далідовіч заявіў, што спецназу супрацьстаялі моцныя мужчыны ў дублёнках. Кажа, што такіх дэманстрантаў было 6 тыс. На пытанне, чаму гэтыя 6 тыс. не размялі спецназ, адказаў, што не ведае, і паціснуў плячыма.

14:27

Кашталянаў Брэуса і Гапонава на плошчы не бачыў. Таксама не ведае, хто іх затрымліваў. Аднак даў вызначэнне тэрміну «бесчынствуюшчая талпа», ён лічыць, што гэта маса людзей, якія арганізавана парушаюць закон, здзяйсняюць супрацьпраўныя дзеянні.

14:07

Пачынаецца допыт пацярпелага Кашталянава Аляксандра — ён намеснік камандзіра мінскага ППСП (даваў паказанні супраць Мядзведзя). Адукацыя вышэйшая. Даючы паказанні, хвалюецца, але расказвае аб «бясчынствуюшчай талпе», ударах па шчытах міліцыянерам. У паказаннях не блытаецца.

Кашталянаў расказвае, што дэманстранты закідвалі спецнах вудачкамі і пластыкавымі бутэлькамі. Таксама кажа, што супраць спецназа выкарыстоўвалі вогнетушыцелі. Самому Кашталянаву моцна ўдарылі па назе.

Адвакаты задалі яму пытанне, што ён бачыў на плошчы. Ён у адказ заявіў, што бачыў тое ж, што паказалі ў фільме «Плошча».

Кашталянаў: «Мне ўсё гэта нагадала 1996 год. Тады было ўсё такім жа. Натоўп быў заведзены».

13:59

Перапынак скончыўся. У залу зайшлі яшчэ 10 пабітых спецназаўцаў. Ім нават не хапіла месца на дадатковых лавах — адзін сядзіць на крэсле. прынесеным сакратаркай.

12:37

Абвешчаны перапынак да 14-й гадзіны.

12:26

Пачаўся допыт чацвертага пацярпелага спецназаўца — Ігара Дзянкевіча. Ён, у адрозненне ад іншых спецназаўцаў, упэўнены ў месцы і часе падзей.

Дзянкевіч расказвае, што яго білі нагамі і рукамі. Бачыў металічны прут у руках аднаго з дэманстрантаў. Расказвае таксама, што на яго напалі з агнягаснікам чатыры чалавекі. Гэта быў парашковы агнягаснік — струя забіла яму шлем і закрыла агляд. Ён пасля звярнуўся па медыцынскую дапамогу. Паводле Дзянкевіча, ён бачыў сярод мітынгоўцаў міліцыянта (Класкоўскага?).

12:15

Пачаўся допыт Комара. Ён нарадзіўся ў 1980 г. мае сярэднюю адукацыю, саслужывец папярэдніх спецназаўцаў.

Ён таксама не бачыў зброі ў мітынгоўцаў. Кажа, што не бачыў, каб дэманстранты вырывалі ў спецназаўцаў дубіны і шчыты. Ён толькі чуў пра гэта пазней ад саслужыўцаў.

12:06

Кудравец таксама не памятае, дзе і калі яго дапытвалі па справе Брэуса і Гапонава. На пытанне, чаму не памятае, адказаў, што не памятае.

11.55

Паказанні пацярпелага Кудраўца настолькі няпэўныя, што складваецца ўражанне, быццам нават пракурора яны раздражняюць.

А.Кудравец не бачыў у дэманстрантаў зброі, газавых балонаў і арматуры. Ён кажа, што білі рукамі і нагамі, а таксама «драўлянымі дрэўкамі».

Таксама сцвярджае, што яго настолькі збілі на плошчы Незалежнасці, што ён дзесяць дзён правёў у шпіталі.

11.50

З паказанняў Кудраўца: «Яны некалькі разоў стараліся прарваць наш шэраг… Мяне хваталі за шчыт, наносілі ўдары… Ад удараў я не ўпаў, аднак адчуваў балявы шок, я ледзьве ішоў…»

11.40

Пачаўся допыт трэцяга пацярпелага — Аляксандра Кудраўца, 1979 г.н., з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй. Кудравец, як і папярэднія пацярпелыя, спецназавец.

Ён пачаў з таго, што нічога новага да сказанага папярэднімі пацярпелымі дадаць не можа.

Кудравец таксама не можа паведаміць, калі ён з’явіўся на плошчы Незалежнасці і якім чынам.

11.35

Адвакаты задаюць пытанні пацярпеламу Скараходу. Ён не змог ўзгадаць, дзе і калі яго дапытваў следчы па дадзенай справе, нягледзячы на тое, што паводле дакументаў следства, папярэдні допыт Скарахода адбыўся два тыдні таму.

Скарахода раззлавалі пытанні адвакатаў, ён амаль крычыць, адказваючы на іх.

11.25

З паказанняў Д.Скарахода: «Мы стаялі шэрагам перад Домам урада. Натоўп вёў сябе агрэсіўна, стараўся разарваць наш ланцуг… Мяне схапілі за шчыт і вопратку, выцягнулі ў натоўп, пачалі біць. Я ўпаў… Сарвалі шлем, білі нагамі па галаве. 2–3 удара па галаве і адзін у плячо. Праз нейкі час шэраг спецназа наступіў, мяне адбілі. Я ўстаў і працягнуў выкананне сваіх абавязкаў… Пасля дэманстрацыі ў мяне была пабітая галава і сіняк на плячы. Я правёў тыдзень у шпіталі».

Брэуса і Гапонава Скараход на плошчы Незалежнасці не бачыў.

11.20

Пачаўся допыт пацярпелага Дзмітрыя Скарахода. Ён нарадзіўся ў 1975 годзе, мае сярэднюю спецыяльную адукацыю. Саслужывец Булавацкага.

Расказвае, як трапіў на плошчу Незалежнасці. Дакладнага часу і месца размяшчэння яго часткі ў раёне плошчы Незалежнасці ён не памятае.

11.15

Падчас гутаркі з адвакатамі абвінавачаных пацярпелы Булавацкі заявіў, што дэманстранты 19 снежня збіраліся «зламаць канстытуцыйны лад Рэспублікі Беларусь».

11.05

Адвакаты задавалі пытанні Булавацкаму. Ён паблытаўся ў часе свайго знаходжання на плошчы Незалежнасці. Таксама не змог назваць дакладнага месца, дзе з яго сарвалі шлем.

Тым часам паказанні Булавацкага ўсхвалявалі двух іншых пацярпелых спецназаўцаў. Яны пачалі спрачацца паміж сабой і ў выніку назвалі адзін аднаго «дэбіламі».

11.00

З паказанняў пацярпелага Булавацкага: «Па нас кідалі нейкімі прадметамі. Я не ведаю, што гэта былі за прадметы, нейкія. Ну, снежкі там дакладна былі… Таксама нас білі рукамі і нагамі, адбіралі шчыты, зрывалі з нас шлемы. З мяне удалося сарваць шлем… 3 альбо 4 разы ударылі рукой мяне па твар… У нас спрацаваў інстынкт самазахавання і мы трохі адступілі, але стаялі далей».

Пракурор задаваў пацярпеламу Булавацкаму наводзячыя пытанні. Падчас допыту голас пракурора гучаў нашмат больш, чым голас самаго пацярпелага.

Разам з тым Булавацкі не можа пазнаць Брэуса і Гапонава. На плошчы Незалежнасці ён іх не бачыў.

10.55

Пачаўся допыт пацярпелага спецназаўца Дзяніса Булавацкага. Яму 26 гадоў, сярэдняя адукацыя, служыць у ПМСП ГУУС Мінгарвыканкава.

10.50

І А.Брэус, і І.Гапонаў сцвярджаюць, што не бачылі, як нехта на плошчы Незалежнасці актыўна супраціўляўся супрацоўнікам праваахоўных органаў. Таксама не бачылі адабраных дубінак, сарваных з галоваў спецназаўцаў шлемаў і зламаных шчытоў.

Грамадзяне Расіі настойваюць, што актыўны ўдзел у акцыі пратэсту брала невялікая колькасць людзей.

10.40

Пракурор выявіў супярэчнасці ў паказаннях Гапонава, дадзеных падчас следства і на судовым паседжанні. У пратаколах допытаў пазначаныя наступныя словы Івана Гапонава: «Я прыйшоў на Плошчу, таму што лічу, што краінай павінен кіраваць іншы чалавек. Прыйшоў, каб выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю». На судзе Гапонаў гаворыць, што ўзяў удзел у дэманстрацыі з цікавасці.

Такія пытанні пракурора прымусілі Гапонава на некаторы час блытацца, аднак у выніку ён паведаміў, што падзеі на Кастрычніцкай плошчы яго зацікавілі і ён вырашыў ісці на плошчы Незалежнасці з цікаўнасці.

Іван Гапонаў па-ранейшаму адмаўляецца ад таго, што з’яўляўся актыўным удзельнікам акцыі, наносіў удары па шчытам міліцыянераў і біў вокны Дому ўрада.

10.30

Пачаўся допыт Івана Гапонава. Ён таксама паўтарыў, што пацвярджае свае ранейшыя паказанні і нічога новага дадаць да іх не можа. Вінаватым сябе не прызнае.

10.25

Брэус адказваў на пытанні ўпэўнена. Паўтарыў свае словы аб тым, што не супраціўляўся супрацоўнікам міліцыі, не бачыў у руках пратэстуючых металічных штыроў і шкляных бутэлек.

Распавёў таксама, як яго двойчы ўдарылі па галаве супрацоўнікі міліцыі пры затрыманні.

Цяпер Арцёма апытвае адвакат.

Увогуле працяг працэсу нагадвае першы яго дзень — тыя ж пытанні і адказы.

10.15

Суддзя адхіліла хадайніцтва адвакатаў Брэуса і Гапонава аб тым, што пацярпелыя спецназаўцы не могуць выступаць падчас працэсу ў якасці пацярпелых. Тым часам сталі вядомыя прозвішчы прысутных у зале спецназаўцаў. Гэта Булавацкі, Скараход, Кудравец, Дзянкевіч і Комар. Іншыя 10 пацярпелых спецназаўцаў на паседжанне не з’явіліся.

Пракурор пачаў допыт Брэуса. Пытанні такія ж, як і 22 лютага — аб прычынах удзелу ў дэманстрацыі, аб тым, што там адбывалася.

10.07

У залю прынеслі некалькі дадатковых лаваў, паставілі іх ля сцяны. Пасля гэтага ў залу зайшлі пяць моцных маладых мужчынаў і расселіся на лавах. Сакратарка праверыла іх прозвішчы. Мяркуючы па ўсім, гэтыя пяцёра належаць да пятнаццаці спецназаўцаў, якія нібыта пацярпелі падчас падзей на плошчы Незалежнасці 19 снежня 2010 года.

10.05

Працэс працягнуўся. З залы папрасілі выйсці фатографаў і відэааператараў. Нягледзячы на вялікую цікавасць да працэса Брэуса і Гапонава, у зале ёсць вольныя месцы, чаго раней не назіралася.

Галоўная інтрыга сённяшняга паседжання — ці скончыцца разгляд справы расійскіх грамадзян да прыезду ў Мінск Уладзіміра Пуціна. Нагадаем, што візіт расійскага прэм’ера ў беларускую сталіцу запланаваны на 15 сакавіка.

Сёння, 10 сакавіка, працягнецца разгляд справы Арцёма Брэуса і Івана Гапонава,
якія абвінавачваюцца ва ўзброеным супраціўленні супрацоўнікам міліцыі, актыўным удзеле ў масавых беспарадках 19 снежня на плошчы Незалежнасці ў Мінску, а таксама ў нанясенні пашкоджанняў Дому урада.

Першае судовае паседжанне па справе расіян адбылося яшчэ 22 лютага, аднак пракурор падаў хадайніцтва аб тыднёвым перапынку ў сувязі з паўстаўшай неабходнасцю перакваліфікацыі абвінавачвання. Разгляд справы аднавіўся 1 сакавіка, аднак доўжыўся ўсяго гадзіну — пракурор Сяргей Кунас зачытаў абвінавачванне, якое нічым не адрознівалася ад папярэдняга, і далучыў да справы дакументы, што ўтрымлівалі доказы збіцця вечарам 19 снежня на плошчы Незалежнасці 15 спецназаўцаў. Адвакаты Брэуса і Гапонава ў сувязі з гэтым падалі хадайніцтва аб перапынку, неабходным для азнаямлення з новымі дакументамі. Суддзя Любоў Сямахіна задаволіла гэтае хадайніцтва адвакатаў, аднак адмовіла ў іншым — вызваленні падазраваных пад падпіску аб нявыездзе.

Ход працэсу над расійскімі грамадзянамі ўжо выклікаў розгалас у грамадстве і на міжнароднай арэне. У прыватнасці, расійскае МЗС выказала сваю заклапочанасць у сувязі са з’яўленнем нечаканых сведак — 15 пабітых спецназаўцаў.

Нагадаем таксама, што ні А.Брэус, ні І.Гапонаў сваёй віны не прызнаюць.

Суддзя — Любоў Сямахіна, унесеная з сьпіс неўязных у ЕС пад нумарам 140. Дзяржаўны абвінаваўца — старшы памочнік пракурора Маскоўскага раёна Мінска Сяргей Кунас.

Артыкул 293 «Масавыя беспарадкі»

1. Арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаюцца гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці, узброеным супрацівам прадстаўнікам улады, караецца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад пяці да пятнаццаці гадоў.

2. Удзел у масавых беспарадках, які выявіўся ў непасрэдным учыненні дзеянняў, названых у частцы першай, караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў.

Раней беларускімі судамі за ўдзел у масавых беспарадках у Менску былі асуджаныя
Васіль Парфянкоў — да 4 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму, прэс-сакратар былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава Аляксандр Атрошчанкаў — да 4 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай установе ўзмоцненага рэжыму.

Аляксандр Малчанаў быў асуджаны на 3 гады, Дзмітрый Новік — на 3 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі.

Усяго па справе аб масавых беспарадках праходзіць каля 40 абвінавачваных і 12 падазраваных. Каля 30 абвінавачаных утрымліваюцца пад вартай, 2 — пад хатнім арыштам, больш за 10 — пад падпіскай аб нявыездзе.

Сярод абвінавачаных — 5 экс-кандыдатаў у прэзідэнты: Андрэй Саньнікаў, Мікалай Статкевіч (знаходзяцца ў СІЗА КДБ), Уладзімір Някляеў (пад хатнім арыштам), Алесь Міхалевіч і Віталь Рымашэўскі (адпушчаныя пад падпіску аб нявыезьдзе).

Сярод падазраваных — два экс-кандыдаты ў прэзідэнты Рыгор Кастусёў і Дзмітрый Ус, з якіх узятая падпіска аб нявыездзе.

Каментары57

Тэрарыст у Магдэбургу — бежанец з Саудаўскай Аравіі, але зацяты вораг іслама і прыхільнік «Альтэрнатывы для Германіі»9

Тэрарыст у Магдэбургу — бежанец з Саудаўскай Аравіі, але зацяты вораг іслама і прыхільнік «Альтэрнатывы для Германіі»

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскае грамадства хоча вайны, паказваюць апытанні22

Выставілі на продаж будаўнічы рынак «Уручча»

Новыя стаўкі падаткаў у 2025 годзе. Колькі і за што давядзецца плаціць?1

Ілан Маск выказаў падтрымку «Альтэрнатыве для Германіі»11

Новы міністр культуры адказаў, ці гатовы даць другі шанец рэжысёру Андрэю Курэйчыку і ці прыме Купалаўскі Зою Белахвосцік17

«Тармазі, тармазі, б****!» З'явілася відэа пра расцягнутыя на дарозе на мяжы Расіі і Беларусі шыпы4

З'явіліся фатаграфіі замежных пасольстваў пасля ўдару па Кіеве11

ЗША патрацілі $30 мільёнаў на абслугоўванне арыштаванай яхты расійскага алігарха Керымава. У ёй памянялі нават ёршыкі ў прыбіральні1

Расійскаму спеваку Шарлоту, які спаліў пашпарт, запыталі сем з паловай гадоў калоніі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст у Магдэбургу — бежанец з Саудаўскай Аравіі, але зацяты вораг іслама і прыхільнік «Альтэрнатывы для Германіі»9

Тэрарыст у Магдэбургу — бежанец з Саудаўскай Аравіі, але зацяты вораг іслама і прыхільнік «Альтэрнатывы для Германіі»

Галоўнае
Усе навіны →