Грамадства33

Гавал, Буш, Бонэр назавуць Імёны Свабоды для Беларусі

Былыя прэзідэнты ЗША і Чэхіі, міністры замежных справаў, лідары грамадскіх арганізацый і дысідэнты з усяго свету зачытаюць імёны беларусаў, кінутых у турмы пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня.

У навагоднюю ноч у эфіры Радыё Свабода будуць зачытаныя ўсе 700 імёнаў тых выбарцаў, у тым ліку пяці кандыдатаў у прэзідэнты, якіх збілі, арыштавалі, аштрафавалі і заключылі ў турмы за тое, што яны патрабавалі свабодных выбараў.

Толькі імёны, нічога больш — самыя важныя словы для любога чалавека — сігнал, што на яго не забыліся, што кожная асоба мае значэнне.

Свае галасы дадалі былы прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавал і экс-прэзідэнт ЗША Джордж Буш, расійскія дысідэнты Алена Бонер, Уладзімір Букоўскі, Сяргей Кавалёў, былы прэмьер-міністр Польшчы Лешак Бальцаровіч, былы дзяржаўны сакратар ЗША Кандаліза Райс, міністр замежных справаў Чэхіі Карэл Шварцэнберг, выканаўчы дырэктар Фрыдам Хаўз Дэвід Крэмер, прэзідэнт Радыё «Свабода» Джэф Гэдмін, дэпутаты Еўрапейскага парламенту, мастакі, пісьменнікі, музыканты.

Чытанні салідарнасці будуць транслявацца на кароткіх і сярэдніх хвалях, спадарожніку і ў інтэрнэце на www.svaboda.org з 18:00 гадзін 31 снежня да 08:00 гадзін 1 студзеня (час мінскі).

Каментары3

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?26

Падазраванага ў падрыве машыны афіцэра ў Маскве даставілі з Турцыі ў Расію

Спявачка Ірына Дарафеева адпачывала ў Турцыі ў гатэлі 18+ ФОТЫ22

28-гадовая жанчына прымала ванну разам з двухгадовай дачкой і размаўляла па тэлефоне з мужам. Гісторыя скончылася трагічна2

Дзесяць займальных пытанняў пра беларуска-габрэйскую кухню ТЭСТ

Сярод зарэгістраваных выбарцаў за Трампа 48%, за Харыс 46% — апытанне New York Times4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →