A The Sun паставіла 28-гадовую Анну-Марыю Галаян у спіс самых сэксуальных палітыкаў свету.
Эстонская палітычная дзяячка, былы дэпутат парламента, а сёння палітычны аналітык 28‑гадовая Анна‑Марыя Галаян (Anna-Maria Galojan) знялася аголенай для Playboy.
Было гэта ў мінулым годзе, але днямі шатландская версія таблоіда The Sun назвала Анну‑Марыю адным з самых сэксуальных палітыкаў у сусветным рэйтынгу ды апублікавала яе адкрытае фота з часопіса Playboy на першай паласе.
«Ёй падабаецца дэманстраваць свае боскія формы, але акрамя гэтага, як высветлілася, яе яшчэ і вінавацяць у прысваенні грошай», — піша выданне. Сама Галаян пацвердзіла, што і ў мінулым годзе яна апынулася ў падобным рэйтынгу самых сэксуальных палітыкаў свету.
«Я як жанчына прымаю гэта ў якасці кампліменту», — пракаментавала яна свой чарговы «тытул». Паводле яе словаў, с
эксуальнасьць няважная для палітыка, прынамсі ў сусветным маштабе: куды важнейшыя адукацыя, веды і досвед. «На жаль, у Эстоніі пакуль не ўмеюць шанаваць усе гэтыя якасці», — пашкадавала Галаян.
Сваім прыкладам сярод палітыкаў назвала Анна‑Марыя назвала Уінстана Чэрчыля.
Каментары