Гісторыя5353

На АНТ нейтральны фільм пра Янку Філістовіча

Тады ўрэшце Янка сказаў следчаму: «Вам даравальна, вы каўказец. Але няўжо сярод вас няма беларусаў? В.ш. — гэта значыць «вельмі шмат».

На тэлеканале АНТ вечарам у пятніцу быў прадэманстраваны фільм Людмілы Клінцовай «Шпіён з‑пад Вілейкі».

Гэты дакументальны фільм дэманстраваўся ў рамках праекту «Зваротны адлік» і быў прысвечаны асобе Янкі Філістовіча.

Перадача была вытрыманая ў абсалютна нейтральных колерах. Нават служба Філістовіча ў СД была растлумачаная, як непрыманне ім савецкай акупацыі, якая рэпрэсавала бацьку Янкі. Не было ні кроплі негатыву сказана пра пасляваенныя эміграцыйныя арганізацыі беларусаў у Заходняй Еўропе, а таксама пра асобу Барыса Рагулі.

У перадачы была агучаная лічба, што пасля 1950 года ў беларускіх лясах заставалася каля 10 тысяч партызанаў‑антысаветчыкаў, пераважна з Арміі Краёвай і былых удзельнікаў пранямецкіх фармаванняў. Таксама аўтар перадачы заявіў, што шмат дзе яны мелі падтрымку мясцовага насельніцтва, бо ў краіне працягвалася калектывізацыя, рэпрэсіі, антыцаркоўная палітыка.

Звяртае ўвагу, што Філістовіча не выдаў ніводзін з 18 дапытаных па гэтай справе вяскоўцаў. Нават селянін, у якога ён схаваўся паранены, яго не выдаў. У дачыненні да Янкі ні разу не прагучала словаў кшталту «бандыт». Сама ж аперацыя па вылоўліванні дыверсанта была названая ледзьве не ўзорнай. А Філістовіча высока ацанілі як канспіратара і інтэлектуала.

У фільме быў агучаны такі цікавы факт: сярод лістоў Філістовіча была знойдзена запіска са словамі «У горадзе в.ш. войскаў». Чэкісты так і не змаглі расшыфраваць гэты надпіс.

Тады ўрэшце Янка сказаў следчаму: «Вам даравальна, вы каўказец. Але няўжо сярод вас няма беларусаў? В.ш. — гэта значыць «вельмі шмат».

Фільм здымаўся з выкарыстаннем архіваў КДБ. Аднак упершыню ў ім не было савецкай прапагандысцкай мантры. Такая нейтральная пазіцыя ў дачыненні да Філістовіча выглядае досыць нечаканай і новай.

* * *

Янка Філістовіч — малады беларускі эмігрант, які на заданне Рады БНР у супрацы з амерыканскай выведкай дэсантаваўся ў Беларусі дзеля збору інфармацыі і гуртавання партызанаў. Ён хаваўся ў лясах пад Вілейкай год. Пасля арышту яго расстралялі. У фільме было заяўлена, што Філістовіч выклікаў у следчых МГБ павагу, але яны лічылі яго беларускім фанатыкам.

Каментары53

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць2

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Усе навіны →
Усе навіны

Трансгендарная дачка Ілана Маска адказала на яго гучныя заявы12

У дзень цырымоніі адкрыцця Алімпіяды ў Францыі адбыліся дыверсіі на чыгунцы1

У Мінску пачалі судзіць пяць чалавек па гучнай справе за «падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі»3

Якая сетка кафэ самая распаўсюджаная ў Беларусі? Гэта не «Бургер Кінг» і не былы «Макдональдс»2

95-гадовая жанчына патанула ў каркасным басейне ў Лёзненскім раёне1

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць2

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Галоўнае
Усе навіны →