Грамадства11

Да Новага года ў Мінску паставяць 13 новых светлавых кампазіцый

А святочную ілюмінацыю ўключаць у сярэдзіне снежня.

У Мінску актыўна рыхтуюцца да навагодніх святаў — у сталіцы ўсталююць 13 новых светлавых кампазіцый, заявіў дырэктар УП «Мінгарсвятло» Славамір Грыневіч, піша БелТА.

Паводле яго слоў, маштабнае абнаўленне асвятлення горада стала неад'емнай часткай падрыхтоўкі да навагодніх святаў. «Мы кіруем усёй ілюмінацыяй з адзінага дыспетчарскага пункта. Гэта дазваляе аператыўна ўключаць асвятленне і ствараць святочны настрой у любы момант», — адзначыў Славамір Грыневіч.

Сёлета святочная ілюмінацыя з'явіцца на некалькіх новых участках Мінска. Сярод іх — пр. Дзяржынскага, праспекі Пераможцаў, вул. Чкалава, вул. Красіна, вул. Свярдлова, плошча Багушэвіча, вул. Сяліцкага, пр. Партызанскі, у скверы па вул. Леніна, у скверы Акрэсціна, на пр. Машэрава і вул. Камсамольскай.

Акрамя таго, светлавое афармленне рэалізуецца і на на новых тэрыторыях, такіх як ЖК «Мінск Свет».

Святочная ілюмінацыя пачне радаваць мінчан ужо з сярэдзіны снежня і працягне асвятляць горад аж да старога Новага года.

Каментары1

  • 13 кампазіцый
    28.10.2024
    1. Я народ за цывілізаванай Сьветлай не павяду
    2. Колінька іграець пад акампанемент Саладухі
    3. Грыбалёва едзіць у Шклоў да Галі " Усё нармальна мама"
    4. Лідзія вучыць Карпенка як шчытаць бюляцені
    5. Пракаповіч аткрываець бомбасховішча АМАПа
    6. Хітразачосаны і кагорта БРСМцаў запускаючых першую касманаўтку на арбіту Палесься
    7. Трахтар "Biełaruś" і іво каманда
    8. А мы тут токі пасматрэць на бюляцені і Крываносаў перадаюшчы пазітыўныя фібры
    9. ГУБАЗік і лапата губернатара. Хто пераможыт?
    10. Хітразачосаны ўзяўся за масла, яйцы пашчытае Качанава
    11. Бедарусы будуць жыць шчасліва але ня доўга, кампазіцыя на сціхі Васіля Быкава
    12. Квітнеючая і кітайскі лісапет
    13. Ну і галоўная кампазіцыя - 80% Я пабідзіл

Недахоп работнікаў у Беларусі выклікаў нечаканы пабочны эфект2

Недахоп работнікаў у Беларусі выклікаў нечаканы пабочны эфект

Усе навіны →
Усе навіны

Чыноўніца расказала, ці ўвойдуць Новая Баравая і Фаніпаль у склад Мінска6

Вучоныя высветлілі, як з'явіліся першыя пацалункі3

У Офісе прэзідэнта Украіны назвалі ўмовы для пачатку перамоваў з Расіяй12

Боты-трубы, чоперы, батфорты. Які абутак модны гэтай восенню

Самы вядомы прарасійскі журналіст Латвіі ўцёк у Беларусь22

Каля Тэль-Авіва грузавік заехаў у натоўп на прыпынку — дзясяткі параненых8

Ці можна атрымаць правы кіроўцы, калі быў пацыентам псіхатэрапеўта? Не ўсё так проста4

Чаму Віктар Бабарыка зрабіў стаўку на Марыю Калеснікаву?9

У ЕС ужо шэсць гадоў хочуць адмяніць перавод гадзіннікаў. Але вось чаму справа не рухаецца6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Недахоп работнікаў у Беларусі выклікаў нечаканы пабочны эфект2

Недахоп работнікаў у Беларусі выклікаў нечаканы пабочны эфект

Галоўнае
Усе навіны →