Здарэнні

Гібель беларуса ў бальніцы ў Варшаве расследуюць як давядзенне да суіцыду

Следства вядзе паліцыя пад наглядам пракуратуры.

Аддзяленне неадкладнай дапамогі Брудноўскага шпіталя ў Варшаве. Фота: brodnowski.pl

Як паведамілі «Белсату» ў акруговай пракуратуры раёна Прага-Пулноц, максімальнае пакаранне, прадугледжанае гэтым артыкулам, — 5 гадоў зняволення.

Паліцыя ад каментароў адмаўляецца, пры гэтым прэс-сакратар акруговай пракуратуры раёна Прага-Пулноц Норбэрт Валіньскі паведаміў «Белсату», што справа расследуецца паводле артыкула аб давядзенні да суіцыду.

«Акруговая пракуратура здзяйсняе нагляд за расследаваннем справы аб давядзенні да самазабойства шляхам угаворвання або надання дапамогі, то бок учынку, прадугледжанага 151-м артыкулам Крымінальнага кодэксу».

Ці маюцца ў справе падазраваныя, прадстаўнік пракуратуры не ўдакладніў.

Здарэнне адбылося 11 верасня ў шпіталі на вуліцы Кандратовіча ў варшаўскім раёне Брудна. Там 67-гадовы грамадзянін Беларусі скокнуў з акна палаты на шостым паверсе.

«Неадкладныя рэанімацыйныя захады аказаліся дарэмнымі. Была канстатаваная смерць мужчыны», — сказаў Валіньскі.

Раней у лякарні паведамілі «Белсату», што беларуса шпіталізавалі 6 верасня. Ягоны дыягназ прадстаўнік больніцы раскрыць адмовіўся, але адзначыў, што мужчыну меліся хутка выпісаць:

«Аніякіх складанасцяў з пацыентам не было, ён быў у добрым кантакце з персаналам. Мы чакалі, што яго выпішуць максімум праз некалькі дзён. Ягоны дыягназ не быў цяжкім, і назіраўся выразны прагрэс у лячэнні ў правільным кірунку».

У лякарні таксама падкрэслілі, што пацыент паводзіўся адэкватна, і нічога не прадракала бяды. Для персаналу больніцы гэта была «вельмі смутная і цяжкая сітуацыя».

Каментары

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Усе навіны →
Усе навіны

Палесцінскія журналісткі атрымалі прэмію ў гадавіну нападу на Ізраіль. Алексіевіч падтрымала іх52

«Нас адкінулі ў сакавік 2022 года». Z-блогеры ў шаленстве ад блакіроўкі Discord5

Вальфовіч расказаў пра новую ідэю прызыву з запасу12

Тэйлар Свіфт узначаліла рэйтынг самых багатых жанчын-музыкантаў

МНС папярэдзіў пра туман

Журналіст: Трамп, пакінуўшы Белы дом, размаўляў некалькі разоў з Пуціным5

Былы ўдзельнік ад Беларусі на дзіцячым «Еўрабачанні» адкрыў у Канадзе танцавальную студыю6

Мінскае «Дынама» адмовілася ад падтрымкі фанатаў на гасцявых матчах Лігі канферэнцый у Польшчы і Фінляндыі3

Пад Пінскам наклалі арышт на бацькоўскую хату кіраўніка «Белсата»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Галоўнае
Усе навіны →