Грамадства55

Вольга Такарчук пра развод і былога мужа: Ён не ведаў, што мы ўцякаем, для яго гэта быў шок

У новым выпуску ТОКу блогерка Вольга Такарчук расказала пра прычыны свайго разводу і апісала мужчыну мары.

Вольга Такарчук Ольга Такарчук Olga Takarchuk
Вольга Такарчук. Скрын відэа: TOK_talk / YouTube

Як адзначае Вольга Такарчук, асноўная прычына яе разводу не звязана з палітыкай.

«Гэта былі нашыя з ім унутраныя справы. Трохі нейкае неразуменне», — гаворыць жанчына і тлумачыць, што зняволенне вельмі моцна змяніла яе.

@tokbelarus Почему в школе столько маразма? #школа #дзённік #дневник #учитель #беларусь #белорусы #минсксейчас #родители ♬ Polozhenie - Izzamuzzic Remix - Скриптонит

«Я моцна пасталела, стала на нейкі новы ўзровень развіцця. А былы муж застаўся трохі ў тым наіўным свеце, у якім мы з ім жылі да 2020 года. У нас з ім было ўсё добра. Была сям'я, вясёлае баўленне часу. Летам на дачу. Гэта нейкі ружовы свет, дзе поні лётаюць.

Пасля турмы ружовага свету няма, поні няма. У мяне ёсць суворая рэальнасць — што я адседзела, не бачыла дзяцей. Я выйшла і ведаю, колькі маіх сябровак і блізкіх мне людзей засталося там».

Такарчук расказвае, што пасля вызвалення жыла ў вечным страху, баялася, што за ёй зноў могуць прыйсці. А муж застаўся ў свеце з ружовымі поні.

Жанчына не мае ніякіх прэтэнзій да свайго былога мужа, называе яго «бязмежна харошым». А цяперашнія адносіны з ім характарызуе як цёплыя.

«У нас 13 гадоў пражытых разам. Двое дзяцей. Я яму бязмежна ўдзячная за гады, пражытыя з ім, за дзяцей, за тое, што мы засталіся ў такіх адносінах», —

гаворыць Такарчук і заўважае, што паступіла са сваім мужам не вельмі прыгожа, калі нічога не паведаміла аб тым, што сабралася ўцякаць з дзецьмі.

«Ён пра гэта не ведаў. У сілу бяспекі, каб мы маглі ўцячы, я не магла нікому расказаць. Нават яму. Таму ён не развітаўся з дзецьмі. І зразумела, для яго гэта таксама быў шок. Таму што вечарам у яго сям'я ёсць, а ранкам яе няма».

Вольга выказвае ўдзячнасць былому мужу за тое, што ён яе зразумеў, і спадзяецца, што і ў яе, і ў яго ў жыцці ўсё складзецца.

«Развод — гэта цяжка», — адзначае Такарчук і дадае, што не вельмі была да яго падрыхтаваная.

На просьбу апісаць мужчыну сваёй мары, Вольга Такарчук адказала:

«Цябе павінна зачапіць, у цябе павінна нешта ёкнуць, ты павінен адчуць, што табе з гэтым чалавекам цікава».

Для Вольгі вельмі важна, каб з мужчынам было весела, а таксама, «каб пасаваў пах».

«Калі я абдымаю чалавека, я разумею, што гэта маё. Мне павінна быць з ім камфортна. Я павінна ведаць, што мяне выслухаюць, зразумеюць, з маімі тараканамі прымуць», —

дзеліцца Вольга і прызнаецца, што часам бывае складаным чалавекам.

Глядзіце цалкам:

Каментары5

  • Влад
    10.09.2024
    Бедные дети.
  • надзейная апора
    10.09.2024
    Рызыкоўна ствараць сем'і і нават проста мець стасункі з адмарожанымі. "Мужчына мары", да цябе звяртаюся, не абдымай яе ні ў якім разе, няхай ідзе лесам разам са сваімі шматлікімі тараканамі. Адно дзетак шкада.
  • Вадя
    10.09.2024
    Страшнее бабы зверя нет... ЦИТАТА

Як склалася жыццё Ялінкі, адзінай беларускамоўнай вучаніцы ў Магілёве ў свой час?4

Як склалася жыццё Ялінкі, адзінай беларускамоўнай вучаніцы ў Магілёве ў свой час?

Усе навіны →
Усе навіны

Запечаны інжыр — рэцэпт

Склалі пасля ДТЗ еўрапратакол, а грошай на рамонт аўто не хапіла. Што рабіць?

Падчас прэзідэнцтва Трамп пытаўся ў Пуціна, ці варта ЗША даваць Украіне зброю для абароны ад Расіі13

У Гомельскай вобласці зрабілі музычны ўчастак трасы — для кіроўцаў, што засынаюць за рулём, гучаць «Песняры»5

А1 патлумачыў праблемы з інтэрнэтам у Мінску1

Мядзведзеў прыгразіў ядзернай зброяй, калі вайна прыйдзе на тэрыторыю Беларусі19

У Дзяржынскім раёне аўтамабіль урэзаўся ў апору моста і загарэўся. Кіроўца загінуў

Беларусы ўвайшлі ў топ-3 груп насельніцтва, якім найменш давяраюць палякі36

Былому прэзідэнту Беларусі да пакета гарантый дадуць падатковыя льготы49

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склалася жыццё Ялінкі, адзінай беларускамоўнай вучаніцы ў Магілёве ў свой час?4

Як склалася жыццё Ялінкі, адзінай беларускамоўнай вучаніцы ў Магілёве ў свой час?

Галоўнае
Усе навіны →