Грамадства4242

Лукашэнка ўводзіць новы артыкул у Крымінальны кодэкс — да 8 гадоў зняволення за пагрозы былому прэзідэнту і членам яго сям'і

На Нацыянальным прававым партале з'явіліся прапановы ў Крымінальны кодэкс, распрацаваныя па загадзе Аляксандра Лукашэнкі.

Фота: прэс-служба прэзідэнта Казахстана

Артыкул 366-1 Крымінальнага кодэксу будзе называцца «Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, які спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў». Прычым гаворка не толькі пра «прэзідэнта», але і пра членаў яго сям'і.

За гвалт у іх адрас (ці пагрозы) альбо пашкоджанне іх маёмасці прапануецца прысуджаць ад трох да пяці гадоў хіміі альбо ад трох да васьмі гадоў калоніі.

Таксама прапануецца дапоўніць артыкулы 367 (паклёп на прэзідэнта) і 368 (абраза прэзідэнта). Калі змены ўступяць у сілу, то ў кодэкс дапішуць словы «былога прэзідэнта».

Законапраект будзе разглядаць парламент, пасля ён трапіць на подпіс да Аляксандра Лукашэнкі.

Каментары42

  • АЛЯКСАНДР
    12.08.2024
    Дзед ідзе чотка па трэку кадафі з хусэйнам. Усем будзе па заслугах.
  • Першы - лепшы
    12.08.2024
    Гэты персанаж любіць падкрэсліць, што ён паўсюль першы (нумары на аўтамабілях і самалётах, нумар пашпарта, назва тэлеграм-канала). А насамрэч першым кіраўніком незалежнай Беларусі быў Станіслаў Шушкевіч. Гэты калгасны клоўн назаўжды застанецца нумарам два.
  • Суповой пакетик
    12.08.2024
    А я-то думаю, отчего компьютер на месте не стоит, прыгает. А это лукаш трясется от страха так, что слышно и в Австралии, должно быть...

Памятаеце правакатара і даносчыка Яўгена Какойта? Ён цяпер таксама палітвязень13

Памятаеце правакатара і даносчыка Яўгена Какойта? Ён цяпер таксама палітвязень

Усе навіны →
Усе навіны

Аперацыя з пэйджарамі была праведзеная раней, бо «Хезбала» западозрыла нешта нядобрае1

Стала вядомая імаверная прычына затрымання Аляксандра Вусіка ў аэрапорце Кракава1

Людміла Класкоўская: Кадэбэшнік ухмыльнуўся і сказаў: «Затрымліваю вас на 15 сутак»2

Памятаеце кацяня, якое праехала 10 км у Гродне ў маторы аўто? Яно знайшло гаспадыню

Украінскія беспілотнікі ўразілі вялізарны склад боепрыпасаў у Цвярской вобласці2

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку8

Гарбунова: «А Паліна Шарэнда-Панасюк? Дзеля чаго гэтая барацьба? Яна бессэнсоўная»21

Украінскага баксёра Аляксандра Вусіка затрымалі ў аэрапорце Кракава4

У падкладанні выбухоўкі ў пэйджары «Хезбалы» абвінавачваецца «Масад»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце правакатара і даносчыка Яўгена Какойта? Ён цяпер таксама палітвязень13

Памятаеце правакатара і даносчыка Яўгена Какойта? Ён цяпер таксама палітвязень

Галоўнае
Усе навіны →