Эканоміка66

На чыгунцы недахоп кадраў. Прапануюць браць у машыністы жанчын 

З-за недахопу работнікаў на Беларускай чыгунцы здараюцца зрывы графіку грузавых цягнікоў.

Фота: rw.by

Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі адзначае, што чыгунка адчувае кадравы голад, асабліва ў службах перавозак і забеспячэння бяспекі руху. Да такога становішча прывяло паляванне на ведзьмаў пасля 2020 года і палітыка аптымізацыі, накіраваная на паляпшэнне фінансавага становішча ва ўмовах скарачэння перавозак.

Згодна з унутранымі дакументамі, на чыгунцы расце колькасць выпадкаў зрыву графіку грузавых цягнікоў з-за неўкамплектаванасці лакаматыўных брыгад.

На пачатак ліпеня 2024 года ў лакаматыўнай гаспадарцы штат па прафесіі машыністаў лакаматыва быў укамплектаваны на 90,7% (306 вакансій), памочнікаў машыніста лакаматыва — 82,7% (393 вакансіі).

А каб выканаць цяперашні аб'ем работы, патрэбна нават болей дадатковых работнікаў, чым адкрыта вакансій — 724.

Недахоп кадраў імкнуцца кампенсаваць дадатковымі зменамі. За шэсць месцаў гэтага года аб'ём звышурочнай работы лакаматыўных брыгад павялічыўся на траціну (31,2%) у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Для рашэння сітуацыі з недахопам кадраў кіраўніцтва Беларускай чыгункі прапануе скараціць тэрміны падрыхтоўкі ці перападрыхтоўкі па прафесіях слесара па рамонце рухомага саставу, машыністаў і іх памочнікаў, скараціць неабходны стаж для пераводу на іншую работу, пашырыць маштабы абслугоўвання цягнікоў машыністамі без памочнікаў.

А таксама прапануюць прыцягнуць жанчын да работы ў лакаматыўных дэпо ў якасці памочнікаў машыністаў і машыністаў.

Супольнасць чыгуначнікаў адзначае, што з Правіл тэхнічнай эксплуатацыі яшчэ раней была прыбрана забарона на допуск жанчын да навучання і наступнай работы ў якасці члена лакаматыўнай брыгады. Але на практыцы для гэтага пакуль не створаны вытворчыя і бытавыя ўмовы.

Каментары6

  • Так везде на госпх
    01.09.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Жвір
    01.09.2024
    А хіба дасюль жанчыны яшчэ не кіравалі беларускімі цягнікамі ? У танкісты - можна, у машыністы не ? І чым жа гэта выклікана ?
  • Васіль
    01.09.2024
    Жвір , а дзе лацінка, лукакін?

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ2

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Палітвязня Толчына, які выйшаў па памілаванні, затрымалі па адміністрацыйнай справе

Лію Ахеджакаву, якая выступіла супраць вайны, прапанавалі замяніць на дыпфейк у «Іроніі лёсу, або з лёгкай парай!»1

Украінскія марскія дроны атакавалі Керч

Жонку беларускага тэнісіста абакралі ў Піцеры1

Паўстанцы ў Сірыі падышлі да Хомса, расійскія базы сёння могуць адрэзаць17

Лаўроў даў прымірэнча-спакуслівае інтэрв'ю Карлсану10

Сёння даляр упаў на сем капеек да 3,4 рубля

На падтрымку дэпартаванага ў Беларусь экс-каліноўца Васіля Верамейчыка сабралі неабходную суму3

На трасе Мінск — Гродна заўважылі дзікіх коней ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ2

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ

Галоўнае
Усе навіны →