Грамадства11

Лукашэнка ў Іркуцку пахваліўся, як задушыў страйк машыністаў метро ў 1995-м

Перад гэтым палітык, губернатар і мясцовы жыхар заблыталіся ў агульных знаёмых.

Фота: Getty Images

Аляксандр Лукашэнка падчас візіту ў Іркуцк пагутарыў з былым начальнікам Усходне-Сібірскай чыгункі Генадзем Камаровым. 

Ганаровы жыхар Іркуцка заявіў, што бываў у Мінску і ў яго там ёсць сябры, у тым ліку па прозвішчы Валадзько. У гэты момант у размову ўмяшаўся губернатар Іркуцкай вобласці Ігар Кобзеў — ён выказаў здагадку, што Камароў мае на ўвазе Анатоля Валадзько, былога начальніка Паўднёва-Усходняй чыгункі ў Расеі. Пенсіянер нават пагадзіўся.

Аднак Лукашэнка зразумеў, што Камароў кажа пра іншага Валадзько — Яўгена, які ўзначальваў Беларускую чыгунку ў 1990-я. З гэтай нагоды Лукашэнка раптам успомніў страйк машыністаў метро, які прайшоў у жніўні 1995 года.

«У нас ачумелыя метро спынілі. Метро стаіць, два мільёны горад, спёка, памятаю, больш за 30. Я выклікаю Валадзько, кажу: «Здымай машыністаў з чыгункі». А ў мяне мама працавала на чыгунцы, яны да мяне з павагай. Ён кажа: «Ты што, Аляксандр Рыгоравіч, нашы метро не ўмеюць вадзіць».

Я кажу, што там вадзіць — сеў, і паехаў. Кажа, не паспеюць за дзве хвіліны інтэрвал. Я кажу, рабі чатыры. І мы з машыністамі, малайцы хлопцы, 60 чалавек, забяспечылі працу», — успомніў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, праз два месяцы ён убачыў з вокнаў сваёй рэзідэнцыі, як жонкі нібыта прывялі страйкоўцаў машыністаў прасіцца назад.

«Працы няма, сям'ю карміць трэба, і яны перад сабой гоняць гэтых мужыкоў да мяне прабачэння прасіць. Я кажу — добра, усё ж такі сем'і. Потым самая апора мая была», — заявіў палітык.

Забастоўка машыністаў мінскага метро адбылася 17—21 жніўня 1995 года, у цэнтры сталіцы ўзнік транспартны калапс. Лукашэнка тады абвінаваціў у арганізацыі страйку Беларускі народны фронт, а таксама амерыканскія і польскія прафсаюзы.

Лукашэнка распарадзіўся адправіць працаваць у метро машыністаў прыгарадных электрычак, ім у дапамогу прывезлі машыністаў Маскоўскага метрапалітэна. У выніку працы штрэйкбрэхераў і сілавога ціску забастоўка была спыненая. Па яе выніках з метро звольнілі не менш за 50 удзельнікаў страйку.

Каментары11

  • Яніна
    05.06.2024
    Бог мой, дай моцы, каб перажыць гэта....Бо іншага с тутэйшым быдлам і чакаць няма чаго.
  • Влад
    05.06.2024
    Так белорусские штрейкбрехеры подставили своих коллег!  Если не бастуете ,  на что рассчитываете? Что кто-то из-за границы приедет и сделает вам хорошо? Необучаемы!
  • Андрусь
    05.06.2024
    Мы на жаль згубілі шанс у 95 -96 зрынуць дыктатара

Каго з палітвязняў могуць выпусціць пасля анонсу Лукашэнкі?8

Каго з палітвязняў могуць выпусціць пасля анонсу Лукашэнкі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Полацку з'явіўся прыгожы мурал з Усяславам Чарадзеем ФОТА

У Камянецкім раёне ўсё яшчэ шукаюць зніклую чатырохгадовую дзяўчынку. Патрэбныя добраахвотнікі

Мінабароны Расіі заявіла аб знішчэнні пяці ўкраінскіх Су-27 на аэрадроме ва ўкраінскім Міргарадзе1

У Магілёве збіраюцца пабудаваць музейны комплекс у гонар расійскага цара Мікалая II13

«Каб не размова пра грошы за канапай, я б яго не пазнала». Зняволеная расказала пра сустрэчу з Ціханоўскім у турэмным цягніку9

Сёння зноў перакрыюць вуліцы Мінска з-за рэпетыцый параду4

Быў пад наркотыкамі, аказаў супраціў. Памежнікі расказалі пра голага мужчыну на мяжы пад Брэстам6

«Гатова была пачынаць нават з адным вучнем». Беларусы ў Грузіі ствараюць беларускамоўную школу17

Бяляцкага ў Горацкай калоніі вярнулі з ПКТ у атрад і пазбавілі перадачаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каго з палітвязняў могуць выпусціць пасля анонсу Лукашэнкі?8

Каго з палітвязняў могуць выпусціць пасля анонсу Лукашэнкі?

Галоўнае
Усе навіны →