Лукашэнка прапануе запусціць паміж Мінскам і Дзяржынскам струнны транспарт
Каб дабірацца да сталіцы за 20 хвілін.
Аляксандр Лукашэнка ў час працоўнай паездкі ў Дзяржынск расказаў, што ў наступныя пяць гадоў спадзяецца звязаць гарады-спадарожнікі (Лагойск, Дзяржынск, Смалявічы) і Мінск хуткім транспартам.
«Павінна быць чыгунка, а па ёй мусіць хадзіць вельмі хуткая тэхніка. Можа, гэта будуць, як метро, цягнікі, можа, яшчэ штосьці прыдумаем. Струнны транспарт, які мы спрабуем даўно ўжо», — паабяцаў Лукашэнка сабраным на плошчы гараджанам.
Мэта — каб дарога з Дзяржынска да сталіцы займала 20 хвілін і людзям зручней было ездзіць на працу.
Струнны транспарт — гэта праект SkyWay Анатоля Юніцкага. Ідэя ў тым, каб пускаць беспілотныя міні-цягнікі па падвесных рэйках. Абяцаюць, што яны будуць разганяцца да 500 км/г і хутка акупляцца. Гучыць прыгожа, але за гады, што кампанія гучна рэкламуе сваю распрацоўку, далей за выпрабавальныя палігоны справа не зрушыла.
Каментары
" Затое Юніцкі прыцягнуў мільёны і пабудаваў сабе офісны цэнтр