Ежа77

Рошці, або дранікі па-швейцарску — рэцэпт

Класічныя рошці можна падаваць як самастойную страву, або з дадаткам у выглядзе смажанага яйка і зялёнай салаты, або разам са стравамі з мяса і птушкі. Учарашнюю rösti крута разаграваць з яечняй на сняданак. А ў спалучэнні з чырвонай ікрой — гэта эфектная святочная страва.

Roesti
Фота: Benutzer:Mussklprozz / Wikimedia Commons

«Rösti, рошці — гэтая швейцарская страва лёгка можа стаць штотыднёвай на вашым стале, — пісаў у часопісе «Наша гісторыя» былы часовы павераны ў справах Беларусі ў Швейцарыі Павел Мацукевіч. — Націраем бульбу, але не на дробную, а на буйную тарку. І смажым. Можна дранікамі, можна вялікім пляцкам», — адзначаў Мацукевіч.

Есці гэта можна і проста так, са смятанай і чаем, як дранікі, і з грыбамі ці мясам.

«Учарашнюю rösti крута разаграваць з яечняй на сняданак. А ў спалучэнні з чырвонай ікрой — гэта эфектная святочная страва», — раіў дыпламат.

Depositphotos.com

На 4—6 порцый спатрэбіцца:

  • 1 кг нацёртай на вялікай тарцы бульбы
  • 2-3 сталовыя лыжкі топленага масла
  • 1 чайная лыжка солі
  • ½ чайнай лыжкі перцу

Як гатаваць:

  1. Абярыце і натрыце бульбу на вялікай тарцы. Вазьміце яе абедзвюма рукамі і адцісніце як мага болей вады. Частку вадкасці пакіньце, каб яна выпарылася падчас смажання.
  2. Выкладзіце бульбяную масу ў міску і змяшайце з 1 сталовай лыжкай масла, соллю і перцам.
  3. Нагрэйце 1 ст.лыжку топленага масла на патэльні з антыпрыгарным пакрыццём. Раўнамерна размяркуйце па ёй бульбяную сумесь. Не прыціскайце, падчас смажання яна крыху разваліцца. Каб згладзіць краі, выкарыстоўвайце шпаталь.
  4. Абсмажвайце рошці на сярэднім агні хвілін 10—12. Злёгку пакалышыце патэльню, каб бульба не прыліпала. Падчас смажання можна прыўздымаць краі лапаткай і правяраць, ці набывае страва прыгожы залацісты колер. Калі рошці не пачне падсмажвацца праз 7 хвілін смажання, павялічце агонь.
  5. Накрыйце патэльню талеркай і перавярніце яе так, каб рошці аказаліся знізу. Выкладзіце на талерку смажаным бокам уверх. Растапіце на патэльні 1 ст.лыжку топленага масла і перакладзіце ў яе корж з талеркі, каб абсмажыць другі бок. Гэта зойме 10—12 хвілін. Абодва бакі павінны быць аднолькава залацістыя і храбусткія.
  6. Гатовыя рошці выкладзіце на талерку і разрэжце на порцыі, як торт. Для ўпрыгажэння пасыпце свежай зелянінай.

Каментары7

  • Vera
    08.09.2024
    Абы што! Тое, што тут падаюць як дранікі - смажаная бульба, звычайная ежа, а не сьвяточная.
  • Так
    08.09.2024
    Чаму напісана "рошці", калі гэта rösti (рошТі)?
  • кухар
    08.09.2024
    Гэтае "швейцарскае блюда" я з маленства гатую. І толькі зараз даведаўся, што яно, як выявілася, швейцарскае.

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка1

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка

Усе навіны →
Усе навіны

Упершыню ў гісторыі Мексікі жанчына стала прэзідэнтам2

Паміж Расіяй і Казахстанам разгараецца гандлёвая вайна6

Пачалася масавая вакцынацыя супраць грыпу. Цана пытання?

Школьнікаў у Мазыры навучаюць на аператараў беспілотнікаў для арміі3

Сядзелка ў Мінску скрала золата і грошы з кватэры кліента1

Гэтай ноччу ў Беларусь заляцеў чарговы «шахед»1

У Клецку ледзь не згвалтавалі 12-гадовую школьніцу2

Асуджанай на 20 гадоў палітзняволенай навесілі яшчэ паўтара года2

Унікальны выпадак: вызваленага па амністыі вярнулі ў калонію. Гэтага дамагліся бацькі ахвяры2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка1

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка

Галоўнае
Усе навіны →