Усяго патроху2020

У Беларусі выпусцілі сухія дранікі. Што гэта такое?

У мінскіх крамах з'явіліся сухія дранікі, якія вельмі лёгка можна ператварыць у традыцыйныя. Навінку выпусціла кампанія «МашПищеПрод» з Мар'інай Горкі. Гэта вядомы вытворца чыпсаў і бульбянога пюрэ, піша Blizko.by.

Сухія дранікі — гэта парашок для гатавання традыцыйных дранікаў. Увогуле такія сухія дранікі кампанія выпускала ўжо ў 2016-2017 гадах, але потым некалькі гадоў іх не было відаць на паліцах крам. Цяпер жа яны зноў з'явіліся ў абноўленай упакоўцы. Адзін пачак каштуе 3,99 рубля.

Сайт прадпрыемства паведамляе, што дранікі «па-хатняму» існуюць чатырох розных відаў: простыя; з кропам; з перцам; з морквай-часнаком. У каробцы змяшчаецца 200 грамаў сухой сумесі. У залежнасці ад смаку прадукцыі, гэта альбо два пачкі па 100 грамаў, альбо адзін 200-грамовы пачак.

Вытворца прапануе наступны спосаб гатавання прадукту: харчовы канцэнтрат заліць халоднай вадой, паставіць для набракання на 20 хвілін, затым старанна перамяшаць і смажыць на змазанай раслінным алеем патэльні да гатоўнасці. На выхадзе абяцаюць 14-16 дранікаў з адной каробкі.

Тры чалавекі, якія спрабавалі прыгатаваць аналагічныя дранікі сем гадоў таму, адзначалі ў каментарах: дранікі смачныя і падобныя на тыя, што можна прыгатаваць у хатніх умовах з сырой бульбы.

Каментары20

  • Максим Дизайнер
    29.02.2024
    Что колхозные барыги только не придумают, абы людей нормальной едой не кормить
  • некатлетчыца
    29.02.2024
    Žvir, ну напішыце ваш рэцэпт дранікаў
  • мясное марозіва ад Акадэміі Навук
    29.02.2024
    "падобныя на тыя, што можна прыгатаваць у хатніх умовах з сырой бульбы"
    не веру!

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС13

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС

Усе навіны →
Усе навіны

Мясаеды маюць больш шанцаў знайсці сабе пару — даследаванне3

Падчас мемарыяльных мерапрыемстваў у Аўшвіцы Ціханоўская сустрэлася з Чарльзам Кушнерам8

У Сумах шахед ударыў па шматпавярховіку: чатыры чалавекі загінулі, дзевяць параненых

Злодзей залез у кватэру праз дах, спусціўшыся ў кватэру праз паверх на вяроўцы

Трамп вышле студэнтаў, што падтрымалі напад ХАМАС на Ізраіль11

«Транзіт можа адбыцца толькі пад Колю». Латушка прапануе ўважліва сачыць за кар'ерай малодшага сына Лукашэнкі13

Жыхар Магілёва прадае 20-капеечную манету за 480 рублёў. У чым яе асаблівасць?2

Лідар групоўкі ХТШ Ахмед аль-Шараа абвешчаны часовым прэзідэнтам Сірыі1

У Вашынгтоне ўпаў пасажырскі самалёт, сутыкнуўшыся з верталётам. На борце былі 64 чалавекі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС13

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць