Грамадства11

Ці стане разметка на дарогах больш трывалай і як будуць апрацоўваць дарогі зімою

«Сусветны досвед паказаў, што лепш за хларыд натрыю нічога няма».

На пытанні пра разметку і сумесі для адпрацоўкі дарог зімой падчас прэс-канферэнцыі адказаў начальнік упраўлення правядзення работ і ўтрымання дарожнай сеткі «Мінскаўтадор-Цэнтр», які абслугоўвае дарогі Мінскай вобласці, Дзмітрый Дземідовіч.

Ці стане разметка на дарогах больш даўгавечнай

Гарантыйны тэрмін эксплуатацыі гарызантальнай разметкі, нанесенай эмалямі, складае не больш за шэсць месяцаў — пры інтэнсіўнасці руху да 10 тысяч аўтамабіляў у суткі.

Дземідовіч адзначыў, што практычна на ўсіх выездах з Мінска гэты паказчык складае больш за 20 тысяч аўтамабіляў у суткі. А ў самой сталіцы на першай кальцавой неяк была зафіксавана інтэнсіўнасць 137 тысяч аўтамабіляў за суткі.

Спецыяліст адзначае, што дарожнікі не спраўляюцца з вялікім аб’ёмам работ:

«Пытанне ў тым, што гэта вельмі значны аб'ём працы. Каб размеціць усю нашу сетку, у нас на прадпрыемстве дзевяць разметачных машын, і мы паспяваем рабіць разметку раз у год. Каб абнаўляць разметку два разы на год, трэба павялічваць колькасць асабовага складу і тэхнікі або пераходзіць на іншыя матэрыялы».

Цяпер ёсць розныя матэрыялы для разметкі. Пры выкарыстанні халоднага пластыка гарантыйны тэрмін павялічваецца да 2 гадоў у залежнасці ад яго таўшчыні. Выкарыстанне гарачых пластыкаў павялічыць тэрмін службы разметкі да 4 гадоў.

Але выкананне работ з выкарыстаннем халоднага пластыку ў 2,5 разу даражэй, чым работ з выкарыстаннем эмаляў, з гарачым — у 3-4 разы.

Пластык для дарожнай разметкі ўжо выкарыстоўваецца ў Мінску калі адбываецца замена слаёў дарожнага пакрыцця, і гарантыйны тэрмін эксплуатацыі новага складае 4-5 гадоў.

Head of the Department of Works and Maintenance of the Minskoutador-Center Road Network Dzmitry Dzemidovich начальник управления проведения работ и содержания дорожной сети «Минскавтодор-Центр» Дмитрий Демидович начальнік упраўлення правядзення работ і ўтрымання дарожнай сеткі «Мінскаўтадор-Цэнтр" Дзмітрый Дземідовіч
Начальнік упраўлення правядзення работ і ўтрымання дарожнай сеткі «Мінскаўтадор-Цэнтр» Дзмітрый Дземідовіч. Скрын відэа: belpresscenter / YouTube

Паводле слоў Дземідовіча, змена складу эмаляў можа павялічыць тэрмін службы разметкі максімум да 8 месяцаў, але пры гэтым значна ўзрасце кошт работ.

Сёлета на асобных участках дарог з рознай інтэнсіўнасцю руху будзе нанесена разметка з выкарыстаннем эмаляў розных вытворцаў з новым складам і больш працяглым тэрмінам службы. Затым навукоўцы БелдарНДІ прааналізуюць вынікі і прымуць рашэнне.

Ці будуць выкарыстоўваць новыя рэагенты для дарог зімою

Што да новых рэагентаў для апрацоўкі дарог зімой, то Дземідовіч разважае: а ці гатовы падаткаплацельшчыкі плаціць больш?

Спецыяліст адзначыў, што хлорысты кальцый, які выкарыстоўваюць у Расіі, разам з дастаўкай у Беларусь будзе каштаваць у восем разоў больш. Але трэба таксама ўлічваць, што гэты матэрыял вельмі патрабавальны да нормы размеркавання і тэмпературы паветра.

«Калі вы не ўгадалі норму і тэмпература на адзін-два градусы ніжэйшая за тую, што вы прагназавалі, то ён пачынае працаваць, але потым усё зноў замярзае», — тлумачыць Дземідовіч і заўважае, што з хлорыстым натрыем, якім апрацоўваюць дарогі Беларусі, такога не адбываецца.

Што тычыцца каменнай крошкі, то, як сцвярджае спецыяліст, у скандынаўскіх краінах, якія ў асноўным яе выкарыстоўваюць, «пазабівала ўсю ліўневую каналізацыю».

«Сусветны досвед паказаў, што лепш за хларыд натрыю нічога няма», — запэўніў спецыяліст.

Дземідовіч не адмаўляе, што выкарыстанне пясчана-салявых сумесей уплывае на экалогію, але «беларускі спажывец хоча бачыць дарожнае пакрыццё заўсёды чорным, чыстым, без снегу і ехаць з хуткасцю 120 кіламетраў на гадзіну».

Калі ж гаварыць пра досвед скандынаўскіх краін, то там іншыя патрабаванні. Зімою на трасах уводзяцца абмежаванні хуткасці да 80 кіламетраў у гадзіну, розныя патрабаванні да стану дарожнага пакрыцця ў дзённы і начны час, у выходныя дні.

«Таму яны і расходуюць рэагентаў менш і меншы ціск на экалогію», — заўважае Дземідовіч.

Каментары1

  • Лёлік з-пад Лімасола
    21.08.2024
    Калі наведваю Польшчу, кожны раз здзіўляюся добраму стану старых аўто. Рэдка бачыў іржавую машыну. А якія ружы ды іншая зеляніна каля дарог у гарадах, усё квітнее.
    Згодзен, што нашыя людзм маюць высокія чаканні ад камуныльнікаў. А гэта нашая народнае "здарылася дтз з-за дарожнікаў" гучыць неяк інфантыльна. Снег выпаў - куды ты ляцішь? Але, гэта напэўна звязана з постсавецкай траўмай: быццам гэтыя службы ўсе нечым вінныя гэтаму небараке. Самому прыбраць снег каля асабістай машыны - ахвераванне блізкае з гераізмам: я прыбраў, а сюда іншы кіроўца ўвечары запаркуецца)))

Дуда: Мы вяртаем жалезную заслону на мяжы з Беларуссю і Расіяй, хоча таго Захад ці не15

Дуда: Мы вяртаем жалезную заслону на мяжы з Беларуссю і Расіяй, хоча таго Захад ці не

Усе навіны →
Усе навіны

«Пераліванне крыві» змяняе рынак працы ў Беларусі. Нізкакваліфікаваных работнікаў дэфіцыт, высокакваліфікаваныя вяртаюцца12

Вось за што бізнэсоўцу Сяргею Юнчыцу прысудзілі пяць гадоў калоніі і 20 тысяч рублёў штрафу10

З'явілася ВІДЭА, як Полк Каліноўскага ваюе ў Харкаўскай вобласці19

Эканаміст Львоўскі: Насельніцтва ў Беларусі ўжо хутчэй за ўсё меншае за 9 мільёнаў17

Краіны БРІКС адмаўляюцца разам з Пуціным змагацца супраць Захаду і даляра4

У Польшчы затрымалі дыверсантаў, якія рассылалі па Еўропе пасылкі з выбухоўкай7

Пазняк заклікаў байкатаваць выбары 26 студзеня109

«Бу! Спужаўся?» Мем са стромным катом запаланіў інтэрнэт15

Кныровіч патлумачыў, чаму лепш галасаваць на выбарах за Гайдукевіча, чым за Лукашэнку29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дуда: Мы вяртаем жалезную заслону на мяжы з Беларуссю і Расіяй, хоча таго Захад ці не15

Дуда: Мы вяртаем жалезную заслону на мяжы з Беларуссю і Расіяй, хоча таго Захад ці не

Галоўнае
Усе навіны →