Свет33

На сустрэчы з «Маці Беслана» Пуцін істотна знізіў колькасць загінулых дзяцей

А таксама абвінаваціў у дапамозе тэрарыстам, якія захапілі школу, нейкія замежныя сілы.

Уладзімір Пуцін. Скрын відэа

Уладзімір Пуцін на сустрэчы з прадстаўніцамі грамадскай арганізацыі «Маці Беслана» істотна знізіў колькасць загінулых пры тэракце дзяцей, піша Расійская служба Радыё Свабода.

«Мы сустракаемся напярэдадні вялікай трагедыі, якая забрала жыцці 334 чалавек, у тым ліку 136 дзяцей», — сказаў прэзідэнт Расіі, адкрываючы сустрэчу. На самай справе падчас тэракту ў бесланскай школе загінулі 186 дзяцей.

Таксама падчас сустрэчы і з «Маці Беслана» Пуцін абвінаваціў у дапамозе тэрарыстам, якія захапілі школу, нейкія замежныя сілы.

«Мы ведаем, што з-за мяжы спрабавалі не толькі апраўдаць, але і аказвалі тэрарыстам дапамогу, у тым ліку маральную», — заявіў расійскі прэзідэнт, дадаўшы, што тыя ж «ворагі працягваюць спрабаваць разгайдаць нашу краіну, робяць злачынствы ў Курскай вобласці, Данбасе і Наваросіі». У канцы Пуцін паабяцаў дамагчыся «мэтаў у барацьбе з неанацызмам — гэтак жа, як дамагліся ў барацьбе з тэрарызмам».

Шэраг СМІ адзначылі, што на распаўсюджваным федэральнымі тэлеканаламі відэа з сустрэчы кажа толькі прэзідэнт Расіі, рэакцыя на ягоную прамову «маці Беслана» засталася за кадрам.

***

1 верасня 2004 года ў будынку школы №1 у Беслане былі захопленыя больш за 1100 закладнікаў, большая частка з якіх былі дзецьмі. Нападнікі патрабавалі вываду расійскіх войскаў з Чачні. 3 верасня спецназ і вайскоўцы пачалі штурм школы, падчас якога загінулі 334 чалавекі, у тым ліку 186 дзяцей, звыш 800 чалавек пацярпелі. Напад стаў найбуйнейшым у гісторыі Расіі па колькасці ахвяр і застаецца такім па гэты дзень.

Сваякі загінулых, у тым ліку арганізацыя «Маці Беслана», дагэтуль працягваюць дамагацца ад уладаў Расіі правядзення расследавання. Афіцыйная версія мала каго задавальняе, бо разыходзіцца са шматлікімі сведчаннямі тых, хто выжыў, і відавочцаў, а таксама з высновамі незалежных экспертаў і следчых.

Следчыя, сярод якіх забітая пазней журналістка «Новай газеты» Ганна Паліткоўская і яе калега Алена Мялашына, сярод іншага ўстанавілі, што за суткі да тэракту ўлады атрымалі агентурныя звесткі аб планах баевікоў, але не прынялі ніякіх мер; што афіцыйныя прадстаўнікі Крамля свядома зніжалі ў некалькі разоў колькасць закладнікаў, у сувязі з чым іх становішча рэзка пагоршылася; што Уладзімір Пуцін свядома не ішоў на перамовы з закладнікамі, сцвярджаючы, што ў іх не было ніякіх патрабаванняў, і што штурм школы спецназам і вайскоўцамі пачаўся з абстрэлу школы звонку, а не пасля выбуху бомбы ўнутры будынка, як мяркуе афіцыйнае следства.

Каментары3

  • нож у сэрца
    21.08.2024
    Бачу, гэты іхні Пуцін зусім аслеп. 8 ад 3 не адрознівае. Зараз будзе такія ж фокусы як Байдэн выкідваць
  • .
    21.08.2024
    1. Амаральны чалавек дзейнічае амаральна і супраць сваіх.
    2. Хаця, свае для яго гэта не народы РФ, а кіраўніцтва сілавых ведамстваў, чыі інтарэсы ён прыкрывае і ў гісторыі з Бесланам.
    3. Гэта паказвае, што баланс сілаў у дзяржаве, адсутнасць манаполіі - гэта не абстрактная дэмакратычная формула. Яна мае ўплыў на жыцці людзей.
  • 1
    21.08.2024
    Маньяка шеломова-путина 😈🔥 потянуло на одно из мест его жутчайших преступлений...

Дуда: Мы вяртаем жалезную заслону на мяжы з Беларуссю і Расіяй, хоча таго Захад ці не15

Дуда: Мы вяртаем жалезную заслону на мяжы з Беларуссю і Расіяй, хоча таго Захад ці не

Усе навіны →
Усе навіны

«Пераліванне крыві» змяняе рынак працы ў Беларусі. Нізкакваліфікаваных работнікаў дэфіцыт, высокакваліфікаваныя вяртаюцца12

Вось за што бізнэсоўцу Сяргею Юнчыцу прысудзілі пяць гадоў калоніі і 20 тысяч рублёў штрафу10

З'явілася ВІДЭА, як Полк Каліноўскага ваюе ў Харкаўскай вобласці19

Эканаміст Львоўскі: Насельніцтва ў Беларусі ўжо хутчэй за ўсё меншае за 9 мільёнаў17

Краіны БРІКС адмаўляюцца разам з Пуціным змагацца супраць Захаду і даляра4

У Польшчы затрымалі дыверсантаў, якія рассылалі па Еўропе пасылкі з выбухоўкай7

Пазняк заклікаў байкатаваць выбары 26 студзеня109

«Бу! Спужаўся?» Мем са стромным катом запаланіў інтэрнэт15

Кныровіч патлумачыў, чаму лепш галасаваць на выбарах за Гайдукевіча, чым за Лукашэнку29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дуда: Мы вяртаем жалезную заслону на мяжы з Беларуссю і Расіяй, хоча таго Захад ці не15

Дуда: Мы вяртаем жалезную заслону на мяжы з Беларуссю і Расіяй, хоча таго Захад ці не

Галоўнае
Усе навіны →