Грамадства1010

З'явіліся імёны першых вызваленых палітвязняў

Прапагандысты зрабілі інтэрв'ю з некаторымі вызваленымі палітвязнямі, указ пра памілаванне якіх Аляксандр Лукашэнка падпісаў 16 жніўня. 

На свабоду выйшла Ксенія Луцкіна. Скрыншот з відэа тэлеканала Беларусь 1

Як вынікае з сюжэту, сярод вызваленых — Ксенія Луцкіна, Ірына Санкоўская, Вольга Новікава.

Ксенія Луцкіна — былая журналістка БТ, якой прысудзілі 8 гадоў калоніі. Яна мае цяжкае захворванне — пухліну ў галаўным мозгу, пакутуе ад невыносных боляў. 

59-гадовая Ірына Санкоўская была асуджана ў снежні 2023 года на паўтара года калоніі за каментары пра Лукашэнку і «здзек з дзяржаўных сімвалаў». Ёй удалося выйсці на тры месяцы раней.

Вользе Новікавай 31 год. У 2022 годзе яна была затрыманая за ўдзел у пратэстах 2020 года і асуджаная па арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Прысуд праваабаронцам невядомы. 

Яе 35-гадовы муж Віктар Новікаў таксама быў вызвалены па памілаванні, але яшчэ 3 ліпеня. Новікавы правялі за кратамі больш чым па 2 гады, іх тэрмін неўзабаве мусіў сканчацца.

16 жніўня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 30 палітвязняў — 16 мужчын і 14 жанчын. 

У ліпені стала вядома пра выхад з калоній 18 палітвязняў. Іх імёны вядомыя толькі часткова — былі апублічаныя Рыгор Кастусёў, Дар’я Лосік, Паліна Палавінка і яшчэ некалькі чалавек.

Каментары10

  • Маланка
    20.08.2024
    Мае рацыю Луцкіна: старая псеўда-апазіцыя злавіла апошнюю сваю канвульсію, падставіўшы людзей і зваліўшы забіваць грантамі кішэні. Яны імкнуцца і зараз на Ціханоўскай працягнуць сваё "дзікае паляванне", але людзі ўжо такое не прапусцяць ніколі.
    Час імпатэнтаў-прафанатараў мінуў - гэць у мінулае, блазны!
  • Імя Фамілія = бюляцень
    20.08.2024
    Ну січас пачнецца вакханалія. Я за чыво сядзеў, ну ваапшчэ я собственна дальтонік - і не разлічаю "закат на балотам" ад вашага "сала-мяса-сала". Ну в опшчэм Квітнеючая папоўніцца "валанцёрамі" па выкапыванію бульбы ў асеньня-стабілізацыйны перыяд. Каротчэ, апшчэственнасць хочыт у наступным годзе паўтарыць чаркашвкварачны ратацыйны пасадачны сязон "Я пабідзіл/а" і ні хочыт забіраць свой прыватызацыйны купончык/бюляцель. На скокі прыняў, лехтарат права прыватызацыі перадаў ці то NATA, ці то ВСУ, ці як па старыначцы дзядываевалі з 1794 году, ну там асобам са знакам какчэства на дупі і то якім граматным што ўмеюць гаварыць па-напісанаму, каторыя ўмеюць як Мацкве там розныя Бедныя Дамы з танкаў лупасіць пачынаючы з 1993 года
  • Сымон
    20.08.2024
    Дай божа сіл Ксеніі Луцкіной перамагчы яе жудасны дыягназ. А таксама ўсім цяжкахворым палітзняволеным. У любым выпадку на волі шансаў на гэта нашмат больш.
    Вызваленне нават частцы палітзняволеных - гэта станоўчая з'ява, але варта памятаць і не паддавацца на лукашэнкаўскаю маніпуляцыю, сутнасць якой у тым, што тэрор не спыняецца, а колькасць фактычных палітзняволенных (большасць з якіх ня мае падобнага статуса па розных чынніках) - расце.

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку13

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Зянон Пазняк расказаў, чым займаўся 10 дзён ва Украіне61

«Пратэст завадчан у 2024». Найлепшыя твіты тыдня3

Беларускі вундэркінд Аляксей Маёраў забіў чатыры галы за «Рэал» і прывёў у захапленне іспанскую прэсу4

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь170

Ксяндзу Анджэю Юхневічу пагражаюць фэйкавымі абвінавачаннямі ў педафіліі2

«Перавыхоўваюць і мілітарызуюць». Для суда ў Гаазе падрыхтавалі даклад пра тое, хто і як вывозіць украінскіх дзяцей у Беларусь4

Пісьменнік і цырульнік Сяргей Календа пастрыг Андрэя Хадановіча проста на сцэне ФОТАФАКТ2

У Жодзіне мужчына памёр у паліклініцы ў чарзе па талоны18

У Расіі жорстка затрымалі ваеннага блогера «Трынаццатага»8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку13

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →