Грамадства1212

Расследавальнікі: Сям'я Дзмітрыя Лукашэнкі цесна звязаная з бізнэсоўцамі, якія зарабілі сотні мільёнаў даляраў на продажы БелАЗаў

Гандлёвы дом «БелАЗ», дзяржаўны манапольны дылер жодзінскай тэхнікі ў Расіі, рэалізуе яе праз прыватныя кампаніі жонак сваіх менеджараў, звязаных з Ганнай Лукашэнка. Прыбыткі гэтых кампаній параўнальныя з прыбыткам самога «БелАЗа». З 2017 года іх уладальнікі выплацілі сабе дывідэндаў амаль на 100 мільёнаў даляраў, сцвярджае Беларускі расследавальніцкі цэнтр (БРЦ) у сваім новым расследаванні

Дзмітрый Лукашэнка з жонкай і дзецьмі

БРЦ высветліў, што як мінімум у 2018 і ў 2020 гадах Ганна Лукашэнка — жонка сярэдняга сына Аляксандра Лукашэнкі, Дзмітрыя, — працавала ў гандлёвым доме «БелАЗ». Гэтая фірма прадае тэхніку жодзінскага канцэрна ў Расіі. Сярод заснавальнікаў ГД «БелАЗ» — беларускі «Прэзідэнцкі спартовы клуб», якім кіруе Дзмітрый Лукашэнка. 

З 2007 года «Прэзідэнцкі спартовы клуб» валодаў трацінай гандлёвага дома, але да 2019-га гэтая доля вырасла да 45 %. Астатняя частка фірмы належыць галаўной кампаніі «БелАЗ». 

У «БелАЗа» ад 50% да 90% самазвалаў ідуць якраз у Расію. Дылераў у Расіі «БелАЗ» цяпер выбірае праз гандлёвы дом, які амаль напалову належыць спартыўнаму клубу пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Лукашэнкі і ў якім як мінімум два гады працавала яго жонка Ганна.

Як сцвярджае БРЦ, дагаворы аб пастаўках у Расію ГД «БелАЗ» заключыў з кампаніямі, уладальнікі якіх звязаны з менеджментам дзяржаўнага дылера, а таксама блізкія з Ганнай і Дзмітрыем Лукашэнкамі. 

Сяброўства па бізнэсе або бізнэс па сяброўстве?

Усяго на тэрыторыі Расіі ў ГД «БелАЗ» каля дзясятка партнёраў. Найбольш паспяховая кампанія «Б-24», саўладальнікі якой — Аксана Тачкова і Алена Лагун.

Першую ў расійскай прэсе называюць жонкай Канстанціна Макарава, дырэктара па прававых пытаннях ГД «БелАЗ». Другая — жонка Віктара Кулуева, былога кіраўніка рады дырэктараў таго ж гандлёвага дома. Агулам Кулуеў з жонкай валодаюць долямі як мінімум у чатырох кампаніях, якія займаюцца дыстрыбуцыяй і сэрвісным абслугоўваннем жодзінскай тэхнікі ў Расіі.

У 2020 годзе муж і жонка ўвайшлі ў топ-10 беларусаў, якія больш за ўсіх зарабілі ў Расіі. Чысты прыбытак іх кампаній з 2017 года — каля 176 мільёнаў даляраў, што толькі ў два разы менш, чым чысты прыбытак самога «БелАЗа». Каля паловы гэтай сумы ўладальнікі выплацілі сабе ў якасці дывідэндаў.

Акрамя таго, у 2018 годзе кампанія Алены Лагун і Аксаны Тачковай «Б-24» трапіла ў топ-500 найбуйнейшых кампаній Расіі па выручцы.

Такія даходы дазваляюць Кулуеву і Лагун весці раскошны лад жыцця. Як высветліў БРЦ, кампанію ім часта складалі Дзмітрый і Ганна Лукашэнка. Дзякуючы «Кіберпартызанам», БРЦ знайшоў у членаў дзвюх сем'яў 11 сумесных пералётаў.

Геаграфія іх вандровак была абмежаваная: у 2011 годзе з-за падаўлення паслявыбарных пратэстаў Дзмітрый Лукашэнка патрапіў пад еўрапейскія санкцыі. Кулуеў і надалей лятаў у ЕС з жонкай Дзмітрыя — Ганнай Лукашэнка. У 2011 годзе яны разам наведалі Вену і Франкфурт.

У 2013 годзе сем'і адправіліся ў падарожжа ўжо ў поўным складзе: Дзмітрый і Ганна Лукашэнка з дзецьмі і Кулуеў з жонкай і дзіцем. 22 сакавіка яны на прыватным бізнэс-джэце вылецелі з Мінска ў Стамбул. 

Там Дзмітрый Лукашэнка адзначыў сваё 33-годдзе. У Турцыі кампанія правяла 9 дзён. 

У Стамбул на дзень нараджэння Дзмітрыя ў 2013 годзе лятала і яшчэ адна гераіня расследавання БРЦ — Таццяна Кулакова, сястра Ганны Лукашэнка.

Яна актыўная ўдзельніца праўладных аўтапрабегаў і намесніца кіраўніка прадзюсарскага цэнтра «Музычная медыякампанія». Валодаюць «Музычнай медыякампаніяй» Палац Рэспублікі, кіраўніцтва спраў Лукашэнкі і фірма «АНСЛ прадакшн».

Свайго сына Таццяна Кулакова летась перавяла ў Мінскую міжнародную гімназію, якую, як мы высветлілі ў адным з нашых расследаванняў, заснавала Ірына Абельская за грошы алігарха Міхаіла Гуцэрыева.

У гэтай прыватнай школе недалёка ад Драздоў вучацца ў асноўным дзеці бізнэсоўцаў і набліжаных да Лукашэнкі.

На шырокую нагу

Таццяна Кулакова нярэдка суправаджае сястру ў яе падарожжах. Часцей за ўсё Ганна Лукашэнка адпачывае ў Еўропе, прычым зусім не на бюджэтных курортах.

У студзені 2017 года Ганна на ўрадавым борце адправілася ў аўстрыйскі Інсбрук катацца на лыжах. У самалёце была ўся яе сям'я, у тым ліку маці і сястра з мужам.

Калі б Ганне прыйшлося самой купіць білеты ў Інсбрук для ўсёй кампаніі і прафінансаваць гэты адпачынак, то дзесяцідзённая паездка абышлася б ёй мінімум у 100 тысяч даляраў. Частку сумы ўдалося зэканоміць дзякуючы ўрадаваму борту, які абслугоўваецца за бюджэтныя грошы. 

Улетку таго ж года Ганна Лукашэнка запрасіла блізкіх адзначыць яе дзень нараджэння ў Італіі. На прыватным джэце кампанія з 11 чалавек адправілася ў Кальяры на цэлых 25 дзён. 

Кошты на адзін палёт такога джэта стартуюць ад 38 тысяч еўра. Калі ўлічыць траты на жыллё і зваротную дарогу, а таксама мінімальныя выдаткі амаль на месячны адпачынак, то сям'я Ганны, па сціплых ацэнках, павінна была вылучыць на вандраванне не меней 150 тысяч даляраў. Нясціплая ацэнка такога адпачынку можа даходзіць да мільёна даляраў.

У кастрычніку таго ж 2017 года Ганна зноў карысталася ўрадавым самалётам. На ім яна з мужам, дзецьмі і сястрой на дзевяць дзён паляцела ў Доху.

У дзень вяртання ў Беларусь Таццяна Кулакова апублікавала фатаграфію са сталіцы Катара, адзначыўшы пяцізоркавы гатэль Banana Island Resort Doha by Anantara . 

Адна ноч у гэтым месцы з дзецьмі абыходзіцца ў сярэднім ад дзвюх да пяці тысяч даляраў. Такім чынам, кампанія Ганны Лукашэнка толькі на жыллё выдаткавала каля паўсотні тысяч даляраў. А ўсе тры водпускі ў 2017 годзе абышліся Ганне і яе спадарожнікам у 350 тысяч даляраў, па мінімальных падліках.

БРЦ называе і іншыя шматлікія падарожжы Ганны Лукашэнка, якія не суадносяцца ні з яе афіцыйным заробкам, ні з зарплатай яе мужа Дзмітрыя ў «Прэзідэнцкім спартовым клубе», ягоным адзіным афіцыйным месцы працы (за 2016 год, напрыклад, ён афіцыйна зарабіў каля 30 тысяч даляраў).

Часам, паводле БРЦ, кампанію сужэнцам Лукашэнкам складалі вядомыя бізнэсмены. Сярод спадарожнікаў Ганны і Дзмітрыя Лукашэнкі былі не толькі беларускія бізнэсмены. Падарожжы на курорты з гэтай сямейнай парай падзялялі, напрыклад, прадстаўнікі славенскай кампаніі Riko, якая мела бізнэс-зацікаўленні ў Беларусі.

Каментары12

  • Саша
    29.11.2022
    Мо iм у Катары трэба жыць а не Беларусi, там iх месца гледзячы па фiзiяномiям
  • --
    29.11.2022
    аххах
    НН, дзякуй
  • Mar
    29.11.2022
    Работой следственного комитета должны заниматься журналисты.

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску ў шматпавярховіку закрылі вокны шчытамі

Спецпасланнікам па Украіне Трамп хоча зрабіць былога начальніка разведкі

Памёр расійскі прапагандыст Скот Бенет. Сіманьян лічыць, што яго маглі забіць7

Праваабаронцы: Палітвязняў прымушаюць пісаць прашэнні аб памілаванні

Магілёўскую і Гомельскую вобласці замяло снегам ФОТЫ

Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА9

Б'ёрндален адмаўляецца ад працы трэнерам, каб быць больш з сям'ёй4

Падпісанне міру з Украінай «заўтра» падтрымалі б 79% расіян3

Дзмітрый Мядзведзеў назваў умову спынення вайны ва Украіне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →