Грамадства

У інстаграме мемнага стралка з Алімпіяды адшукаўся беларускі след

Вось які допінг ужывае турэцкі спартсмен!

Турэцкі стралок Юсуф Дыкеч, які стаў мемам. Кадр з трансляцыі Алімпіяды

51-гадовы Юсуф Дыкеч праславіўся на Алімпіядзе і стаў героем мемаў, калі без спецыялізаванай экіпіроўкі і з такім выглядам, быццам толькі што адарваўся ад хатніх спраў, заваяваў срэбра Алімпіяды ў стральбе з пнеўматычнага пісталета. Упэўнены і адначасова пафігістычны вобраз стралка стаў асновай для лавіны мемаў з ім.

Турэцкі спартсмен у адзін момант стаў зоркай інтэрнэту і ўсенародным улюбёнцам. На ягоны інстаграм падпісалася ўжо больш за 700 тысяч чалавек.

Шакаладка «Белавежская пушча» ў інстаграме Дыкеча. 

Сярод фатаграфій з трэніровак па стральбе і сэлфі з заваяванымі медалямі адшукаўся здымак беларускага шакаладу «Белавежская пушча» ад сталічнай «Камунаркі», зроблены ў кастрычніку 2023 года.

На жаль, Дыкеч ніяк не патлумачыў свой допіс, каб было зразумела дзе ён набыў ласунак і што яму спадабалася ў беларускім прадукце: смак горкага дэсертнага шакаладу з начынкай ці прыгожая ўпакоўка з выявай велічнага зубра. Але ў сацсетках беларусы ўжо пажартавалі наконт таго, які «допінг» дазволіў турку заваяваць алімпійскі медаль.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк29

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Стрыжак назваў, колькі зваротаў прыйшло ў BYSOL праз узлом «Беларускага Гаюна»2

На трасе Мінск — Брэст цягнік збіў мікрааўтобус

Ціханоўская: «Апошні раз я чула голас мужа чатыры гады таму». Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада 700 дзён13

Праз спешку ЦРУ зліло імёны сваіх маладых супрацоўнікаў, на якіх палююць кітайскія спецслужбы7

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране9

Беларуску без тлумачэння прычын знялі з рэйса ў мінскім аэрапорце і адправілі ў РУУС6

Справа Паўла Дурава дойдзе да суда не раней чым праз год

45-гадовую мінчанку асудзілі па трох палітычных артыкулах. Вось у чым яе вінавацілі1

Самы сапраўдны кот працуе ў беларускім музеі ФОТАФАКТ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк29

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць