Культура55

Мінскія краязнаўцы разгадалі загадку на магіле знакамітай піяністкі

Сапраўдныя меламаны пазналі мелодыю з некалькіх нот. 

Даследчыкі папрасілі ў фэйсбуку дапамогі з расшыфроўкай і апазнаннем мелодыі, чые ноты выгравіраваныя на надмагіллі Валянціны Сямашкі на Вайсковых могілках. На масіўным помніку з чорнага лабрадарыту быў нанесены ўсяго адзін нотны радок, але і яго аказалася дастаткова для знаўцаў. 

Валянціна Сямашка — важная постаць для беларускай музыкі. Валянціна, якая ў дзявоцтве насіла прозвішча Ісаева, нарадзілася ў 1868 годзе ў Слуцку. Разам з будучымі выдатнымі музыкантамі і кампазітарамі свайго часу, Сяргеем Рахманінавым і Аляксандрам Скрабіным, яна вучылася ў піяніста Васіля Сафронава ў Маскоўскай кансерваторыі. Пасля ў якасці піяністкі выступала разам з мужам Марыянам Сямашкам, віяланчэлістам Вялікага тэатра і блізкім сябрам пісьменніка Антона Чэхава. Частым госцем у доме Сямашкаў быў і Пётр Чайкоўскі.

Валянціна Сямашка ў маладосці. Фота: Wikimedia Commons

Пасля рэвалюцыі яе запрасілі выкладаць у новаствораны Менскі музычны тэхнікум. Яе знаёмства з творчай элітай першых шэрагаў стварала для вучняў вакол яе прыцягальны паэтычны арэол. З моманту заснавання Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі ў 1932 годзе Сямашка выкладала ў ёй. Яе вучнямі стала цэлая плеяда выдатных беларускіх піяністаў. У Менску яна таксама арганізавала хатнія музычныя вечары для мясцовых настаўнікаў. 

Надмагільны помнік Валянціны Сямашкі на Вайсковых могілках. Фота з фэйсбука

Старая музыкантка памерла ў 1938 годзе. Праўда, тут энцыклапедычныя даныя разыходзяцца з той датай, якая нанесена на самім помніку — 1937. Гэтак сама невядома дзе і пры якіх абставінах памёр ейны муж. 

Фрагмент мелодыі на надмагіллі Валянціны Сямашкі. Фота з фэйсбука

Але ўдалося хаця б разгадаць мелодыю, нанесеную на помнік. Як падказалі аматары музыкі, гэта пачатак прэлюдыі № 8 мі-бемоль мінор (унікальны нумар BWV 853) з першага тома зборніка клавірных п'ес «Добра тэмпераваны клавір» Ёгана Себасцьяна Баха, які быў скончаны ў 1722 годзе. Некаторыя даследчыкі інтэрпрэтуюць усе творы са зборніка праз асацыяцыі з біблейскімі сюжэтамі. 

Ці супадзенне, што твор, чые радкі нанесеныя на надмагілле, асацыюецца са Зняццем з крыжа цела Хрыста, які памёр у пакутах? Магчыма, так маглі зашыфраваць рэлігійную адсылку мовай, якая зразумелая толькі сваім, і незразумелая тым, хто змагаўся з рэлігіяй у савецкія часы.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • Индеец
    07.08.2024
    Какая красота.
  • Амадэст
    08.08.2024
    Што ў гэтай спадарыні беларускага (апроч месца нараджэння), так і не змог вызначыць. Жыццёвыя прыярытэты, відавочна, былі скіраваныя на ўсход, беларускай мовы ў яе жыцці не існавала. Ну, такое...
  • Сигаретта
    08.08.2024
    Индеец, если бы такая тебе борщ сварила, ел бы его и нахваливал. Правда ?

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці8

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці

Усе навіны →
Усе навіны

У Нясвіжы памянялі мову вулічных шыльдаў «для зручнасці турыстаў і гасцей горада»15

Убачыць Беларусь з вышыні: топ-5 цікавых аглядных пляцовак

Жыхара Мінскага раёна будуць судзіць за адмаўленне генацыду беларускага народа2

Ці прыйдзе беларускі Хрушчоў пасля Лукашэнкі? Мікола Бугай адказвае Дракахрусту16

У Расіі завялі крымінальную справу на спявачку Манетачку3

У пасольства Германіі ў Беларусі прызначылі вельмі дасведчанага кіраўніка5

Пакістанец не змог пераехаць беларускую мяжу па пашпарце сябра-італьянца

У кастрычніку ў Мінску адкрыюць першы ў Беларусі храм Армянскай апостальскай царквы9

Зяленскі заклікаў завяршыць вайну да зімы9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці8

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці

Галоўнае
Усе навіны →