Грамадства44

«Працоўнае месца з відам на раку». Як айцішнікі жывуць у калівінгу на Нёмане

Маладая франтэнд-распрацоўшчыца Аліна расказала ў лінкедзіне, як айцішнікі працуюць з калівінга на Нёмане — «ідэальнага месца для аддаленых работнікаў». Devby.io пагутарыў з ёй пра тое, як жывецца ў незвычайным для Беларусі месцы — і ці не церпіць праца.

Аліна ў пасце пералічвае плюсы калівінга: 

  • Ідэальнае месца для аддаленых працаўнікоў: цішыня, прырода, зручная працоўная прастора.
  • Магчымасць пашырыць кола зносін: пазнаёміцца з новымі людзьмі, якія працуюць у розных сферах.
  • Актыўны адпачынак: сплавы, квадрацыклы, конныя шпацыры — усё гэта даступнае на запыт.
  • Разнастайны калектыў: у групе могуць быць не толькі праграмісты, але і рэпетытары, дызайнеры, маркетолагі, відэографы і іншыя аддаленыя працаўнікі. 

Некаторыя каментары пад пастом песімістычныя:

  • «Штосьці мне падказвае, абстаноўка там не вельмі працоўная. Але як адпачынак — цалкам нармальна. Піянерлагер для дарослых».
  • «Засяліцца з рандамнымі людзьмі ў адзін будынак, дзе трэба пастаянна перасякацца — страшней і не прыдумаеш для аддаленага працаўніка. Як бы сутнасць аддаленай працы і палягае ў тым, каб паменш (усіх вас) бачыць».
  • «Камары выйшлі на новы ўзровень заваблівання».

Аліна нядаўна скончыла ІТ-курсы, цяпер у пошуку працы, яе муж — праграміст, працуе аддалена. Пара жыве ў кватэры ў Мінску і, калі настае лета, адчувае, што ім «крытычна не хапае прыроды — як быццам і лета, і жыццё праходзіць міма», — расказвае наша суразмоўніца. А яшчэ, наракае Аліна, праз аддаленую працу і ёй, і мужу не хапае камунікацыі і новых знаёмстваў. 

Ідэальным варыянтам для пары здаваўся калівінг: «прырода + новыя знаёмствы + цікавы вольны час» — муж Аліны шукаў такія ў Беларусі і не знаходзіў. Варыянты былі толькі за мяжой. 

— І раптам нядаўна мы выпадкова наткнуліся ў Instagram на рэкламу калівінга на беразе Нёмана і вырашылі запісацца.

Аліна расказвае, што яны спыніліся ў вялікім доме: у ім ёсць пакоі на дваіх, але ёсць і на кампанію з 6 чалавек, рассяленне — па гендарнай прыкмеце. А яшчэ можна жыць у сваім намёце.

Гасцей кормяць тры разы на дзень. Днём усе працуюць — працоўны час паміж сабой узгаднілі. Месцаў для гэтага дастаткова, Аліна налічыла да 20. «Самае крутое — на вуліцы з відам на раку»: там стаіць стол і лавачка. Вялікі пакой з камінам усе выкарыстоўваюць як мітынг-рум. 

Фота з асабістага архіва гераіні

Вечарамі госці адпачываюць, гуляюць у «настолкі», размаўляюць ля вогнішча, ходзяць купацца. Хтосьці нават збіраў грыбы — лес зусім побач. Муж Аліны рыбачыў. 

Арганізатары калівінга прапаноўваюць гасцям розныя актыўнасці: катанне на квадрацыклах і байдарках, можна займацца верхавой яздой.

— Былі сярод нас і тыя, хто працаваў позна ўвечары, яны сыходзілі альбо ў іншае памяшканне, альбо сядзелі ўвечары з намі — ім гэта не замінала.

Аліна адзначае, што для яе быў вельмі карысны досвед зносін з іншымі айцішнікамі — суседзі па калівінгу не толькі дзяліліся парадамі па пошуку працы, хтосьці нават адправіў яе рэзюмэ ў HR-аддзел сваёй кампаніі».

Пабудаваць калівінг марыў калісьці і заснавальнік PandaDoc Мікіта Мікада. Ён жыў у такім у разгар пандэміі: «Пустуючы пансіянат засялілі блізкімі па духу працаўнікамі лічбавай індустрыі. На піку было чалавек 30: мы разам гатавалі, гулялі ў валейбол, працавалі, спявалі і танцавалі. Было добра».

Мікіта пісаў, што «людзей, якія працуюць аддалена, становіцца ўсё больш і больш», і пытаўся ў сваіх падпісчыкаў у фэйсбуку, ці хацелі б яны далучыцца да Мікады. Ахвотных было нямала.

Каментары4

  • Индеец
    07.08.2024
    На какие шиши и кем эта "молодая фронт-эндщица" працавала в коливинге на берегу Немана с комарами и 100 баксов в день с человека оптом(не оптом - 150), после своих 8-и месячных курсов?Очередной "ретрит" для айтишных денежных мешков, и пыль в глаза для вкатунов, чтобы и дальше пахали за миску риса.
  • Индеец
    07.08.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Индеец
    07.08.2024
    [Рэд. выдалена]

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Цапкала расказаў, што на грэчаскай мяжы яго абвінавацілі ў крадзяжы аўтамабіля9

Спектакль ад Лукашэнкі: Баскаў у бомберы «СССР», Сямёныч і «ўнучка Леніна» ВІДЭА16

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня5

WSJ падзялілася дэталямі плана Трампа наконт вайны ва Украіне32

Пустыя рамы ў залах. У Мастацкім музеі навочна паказалі драматычныя страты беларускага мастацтва ў час вайны4

На таргі выставілі дзве запраўкі, якія належалі Юрыю Чыжу

Прапагандысткі перад Лукашэнкам білі дровы патэльнямі ВІДЭА9

«Львоў нашмат больш бяспечны за Тэль-Авіў». Украіна хоча аднавіць палёты са сваіх аэрапортаў ужо ў студзені1

«Мінск нагадвае савецкі гарнізонны гарадок». Як прапануюць замяніць царскія і камуністычныя назвы ў сталіцы?16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →