Свет

Асуджаны за шпіянаж амерыканец Пол Уілан таксама знік з расійскай калоніі

Адвакат асуджанага за шпіянаж амерыканца Пола Уілана Вольга Карлава не ведае, дзе ён знаходзіцца, паведаміла яна інфармагенцтвам. 

Карлава распавяла, што да яе паступаюць запыты ад журналістаў з розных міжнародных агенцтваў з просьбай патлумачыць, ці вядома ёй месцазнаходжанне Пола, паколькі ідуць чуткі аб магчымым абмене.

«Я накіравала запыт у адміністрацыю калоніі, але мне не адказваюць», — сказала Карлава.

Былога марпеха Пола Уілана асудзілі ў 2020 годзе за шпіянаж і прысудзілі да 16 гадоў калоніі. Тэрмін ён адбывае ў ВК-17 у Мардовіі.

Учора стала вядома пра знікненне ў Расіі многіх статусных палітвязняў — 19-гадовага Кевіна Ліка, абвінавачанага ў дзяржздрадзе, палітыка Іллі Яшына, праваабаронцы Алега Арлова, экс-кіраўніц штабоў Навальнага ва Уфе і Томску Ліліі Чанышавай і Ксеніі Фадзеевай, а таксама мастачкі Сашы Скачыленкі. Яе бацькам сказалі, што дзяўчыну вязуць у Маскву. Эксперты дапускаюць магчымасць абмену.

Да таго ж Аляксандр Лукашэнка 30 ліпеня памілаваў Рыка Крыгера, які таксама можа ўвайсці ў «абменны фонд». 

Каментары

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася14

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася

Усе навіны →
Усе навіны

«Міліцыянер цягам усяго працэсу гуляе ў тэлефон». Пачыталі водгукі на беларускія суды3

Роўна 25 гадоў таму бясследна зніклі Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі3

Учорашнюю стральбу ў Фларыдзе кваліфікавалі як замах на Трампа7

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі20

Сбербанк: Расіяне праз тэлефонных махляроў перавялі УСУ больш за мільярд даляраў10

Каля дома Трампа ў Фларыдзе адбылася страляніна. Мільярдэр не пацярпеў4

Трамп: Я НЕНАВІДЖУ ТЭЙЛАР СВІФТ!53

У Бараўлянах пара занялася сэксам у скверы. Цяпер у каханкаў праблемы з законам10

Названыя пераможцы конкурсу астранамічнай фатаграфіі ФОТА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася14

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася

Галоўнае
Усе навіны →