Грамадства44

Адмянілі паляўнічы фестываль, які збіраліся правесці ўпершыню

Першы нацыянальны паляўнічы фестываль, запланаваны на сярэдзіну жніўня, адмянілі. Правядзенне маштабнага мерапрыемства перанесена на 2025 год па прычыне ліквідацыі арганізацыямі лясной гаспадаркі наступстваў маштабных бураломаў. 

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Wikimedia Commons

Нацыянальны паляўнічы фестываль збіраліся ўпершыню правесці ў Беларусі з 16 па 18 жніўня 2024 года. Форум павінен быў прайсці на тэрыторыі дзяржаўнай прыродаахоўнай установы «Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Налібоцкі».

Арганізатарамі фестывалю былі заяўленыя Міністэрства лясной гаспадаркі, РДГА «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў», РУП «Белдзяржпаляванне».

У анонсе мерапрыемства заяўлялася, што новы маштабны паляўнічы фестываль арганізаваны камандай прафесіяналаў. Яны абяцалі, што ахвотныя атрымаюць зарад эмоцый, паспрабуюць свае сілы і прадэманструюць уменні ў розных актыўнасцях. Сярод іншага ў праграме форуму значыліся святочны канцэрт і дыскатэка, а на заканчэнне прапаноўвалася паглядзець маляўнічы феерверк.

Аднак менш чым за тры тыдні да даты фестывалю Мінлясгас абвясціў аб адмене форуму. У якасці прычыны для прыняцця такога рашэння ў міністэрстве назвалі ліквідацыю наступстваў маштабных бураломаў.

«Усе сілы і рэсурсы галіны цяпер сканцэнтраваныя на распрацоўцы ветравальна-бураломных лесасек. Непагадзь толькі дадае працы лесаводам. Людзі і тэхніка працуюць у рэжыме нон-стоп», — паведамілі ў Мінлясгасе.

Там адзначылі, што адмененыя і іншыя культурна-масавыя мерапрыемствы, арганізаваныя прадпрыемствамі лясной гаспадаркі. Усе яны, як і першы нацыянальны паляўнічы фестываль, планаваліся ў жніўні.

Цяпер маштабны форум абяцаюць правесці ў 2025 годзе.

Каментары4

  • Вейшнарыт
    29.07.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Андрусь
    29.07.2024
    Ды проста забаранілі леснікам збіраць вялікую колькасць людзей са зброяй недалёка ад Менску. Тыя, хто распрацоўвае бураломы, усё адно б на такія фестывалі не паехалі б.
  • Дубалом
    30.07.2024
    Якім бокам тут бураломы? :) Але з іншага боку, адменены фэст людзей, якія страляюць без патрэбы ў безабаронных жывёлаў, - гэта добрая навіна.

«Пад роспіс даводзяць, што гэта абавязкова». Дзяржаўных сцягоў на беларускіх шматпавярховіках стане больш

«Пад роспіс даводзяць, што гэта абавязкова». Дзяржаўных сцягоў на беларускіх шматпавярховіках стане больш

Усе навіны →
Усе навіны

У касцёле ў Францыі знайшлі даўно страчаную карціну Батычэлі1

Беларус Дзмітрый Шэпелеў страціў працу на расійскім тэлебачанні4

Музыка Аляксандр Памідораў захварэў — і просіць дапамогі8

Гомельскаму правакатару Катлярову далі паўтара года калоніі1

Ініцыятыва Maldzis выкупіла Трэці статут ВКЛ10

Памёр Вячаслаў Харанека1

Брэсцкі дэпутат пабудаваў элітны дом на набярэжнай. Цэны могуць шакаваць нават мінчукоў17

Мінадукацыі: Школьнікам дадуць магчымасць пераздаць ЦЭ

Інваліду з Кобрына пагражае да сямі гадоў за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пад роспіс даводзяць, што гэта абавязкова». Дзяржаўных сцягоў на беларускіх шматпавярховіках стане больш

«Пад роспіс даводзяць, што гэта абавязкова». Дзяржаўных сцягоў на беларускіх шматпавярховіках стане больш

Галоўнае
Усе навіны →