Грамадства2121

Гэтыя беларускія сілавікі былі ўпэўненыя, што іх ніхто не праслухоўвае. Дарма

«Можа, нам па тэлефоне нельга размаўляць?» — «Ай, я вас прашу, не кажыце глупства. Не, не да такой ступені ўсё так дрэнна».

силовики Беларуси прослушивают своих коллег the security forces of Belarus are listening to their colleagues сілавікі Беларусі праслухоўваюць сваіх калег
Скрын відэа: cpartisans / YouTube

«Кіберпартызаны» ў сваім ютуб-канале апублікавалі фрагменты размоваў сілавікоў і членаў іх сем'яў, якія былі запісаныя спецслужбамі Беларусі.

Сілавікі і іх блізкія, чые размовы выклалі, былі ўпэўненыя ў тым, што іх не праслухоўваюць. Але запісы, што апынуліся ў руках «Кіберпартызан», сведчаць пра іншае.

У першым фрагменце, запісаным 20 лютага 2021 года, суразмоўцамі з'яўляюцца два камандзіры ўзводаў АМАПа — Аксана Краўчанка і Алег Барадаўка. Мужчына пераказвае сваю размову з сябрам, які звольніўся з райаддзела і спрабаваў выехаць у Польшчу ці Літву. Але ў яго гэта не атрымалася. Па словах Барадаўкі, яго сябар скардзіўся яму, што ў Беларусі жывуць, «як у турме».

@nashanivanews Як сілавікі праслухоўваюць саміх сябе #беларусь #минск #лукашенко #прослушка #спецслужбы #прослушивание #агент #кгб ♬ Suspense, horror, piano and music box - takaya

Амапавец згадвае, што папрасіў сябра гаварыць па сутнасці, а не «несці х***ю».

— Я разумею, што ты на праслухоўцы, — перадае мужчына заўвагу свайго сябра.

— Я не, а ты — можа быць, — адказаў Барадаўка.

— Бл**ь, «ты на праслухоўцы»… Нейкую х***ю, бл**ь, рэальна… — каментуе Аксана Краўчанка.

У другім урыўку, запісаным 23 лютага 2021 года, жонка начальніка мінскага АМАПа Дзмітрыя Балабы Вольга Сышчанка размаўляе са сваёй былой свякроўю Святланай Сышчанка.

У час размовы больш пажылая і асцярожная Святлана заўважае:

— Можа, нам па тэлефоне нельга размаўляць?

— Ай, я вас прашу, не кажыце глупства. Не, не да такой ступені ўсё так дрэнна, — адказвае былая нявестка.

— Можа, увесь час слухаюць там сядзяць, слухаюць і слухаюць, як я тут матам сваруся, — працягвае са смехам Святлана.

— Не. Так гэта ж весела, — адказвае Вольга.

Праз два дні Вольга ў размове са сваёй былой свякроўю вярнулася да пытання праслухоўвання.

силовики Беларуси прослушивают своих коллег the security forces of Belarus are listening to their colleagues сілавікі Беларусі праслухоўваюць сваіх калег
Скрын відэа: cpartisans / YouTube

— Каб вы разумелі — нас ніхто не слухае. Гэта ўсё лёгка правяраецца, і я правярала. Спытала ўчора свайго сябра кадэбэшніка. Ніхто нас не слухае. Таму нікому гэта не цікава, — супакойвае сваю суразмоўцу жанчына.

— Ай, ведаеш, як гэта…

— Не, Святлана Іванаўна. Вы мне сказалі, і я спецыяльна яму званіла і прасіла яго паглядзець.

— Ну, у мяне… У мяне нічога няма. Ну так, думка ўзнікла раптам… І ўсё.

— Таму я… Я была ўпэўнена, што не, але вырашыла запэўніцца.

— Ну і добра, і слава Богу, — супакоілася Святлана.

У той жа дзень Вольга размаўляла са сваім былым мужам Кірылам Сышчанкам. У час размовы мужчына спытаў: «А мой тэлефон усё яшчэ слухаецца?»

«Ніколі ў жыцці не слухаўся», — адказала жанчына.

Каментары21

  • Ха-ха!
    29.07.2024
    Во параноікі. Звоняць адзін аднаму і баяцца, ці слухаюць іх, ці не слухаюць.
    А самыя шызоіды гэта тыя, хто ўпэўненыя, што іх не слухаюць, але пры гэтым звяртаюцца да знаёмых кдбшнікаў, каб высветліць, ці іх слухаюць.
    І так кожны сілавік, кожная жонка сілавіка, кожная палюбоўніца сілавіка, кожны бацька і матка сілавіка і іх дарослыя дзеці, сёстры і браты.
  • Очэнь инцярэсна
    29.07.2024
    Киберы, выложите переписку и разговоры с любовницей пропагандиста Игоря Тура, который сегодня вечером интервью с доносчицей анонсирует на бт. Пусть жена почитает перед сном.
  • Кастусь
    29.07.2024
    — Бл**ь, «ты на праслухоўцы»… Нейкую х***ю, бл**ь, рэальна…
    ========
    высокоинтеллектуальная беседа))

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў7

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Адна з найбагацейшых жанчын В'етнама прайграла апеляцыю. Калі яна не зможа сабраць $9 мільярдаў, яе пакараюць смерцю1

У Оршы за палітыку судзяць праўладнага блогера, які называў сябе «памагатым крывавага рэжыму Лукашэнкі»2

Украіна адмаўляецца ад любых іншых гарантый бяспекі, акрамя сяброўства ў НАТА2

УСУ вывелі вайскоўцаў з поўдня Глушкоўскага раёна Курскай вобласці4

Жанчына хацела забраць сабаку з дарогі і трапіла пад машыну ВІДЭА1

Да калоніі і буйных штрафаў асудзілі прадстаўнікоў мінскага стартап-хаба «Імагуру»3

«З такой навукай, як у нас, мы поспехаў не даб'ёмся». Лукашэнка зноў узяўся за Акадэмію навук41

Пашкоджаны кабель паміж Швецыяй і Фінляндыяй4

Авіякампанія Qantas запланавала самыя доўгія рэгулярныя рэйсы ў свеце — 22 гадзіны ў небе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў7

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →