БАТЭ на сваім стадыёне прайграў «Тарпеда-БелАЗ» з лікам 0:2 і пакінуў Кубак Беларусі па футболе.
У мінулым годзе БАТЭ ўпершыню з 2005 года застаўся без медалёў чэмпіянату (у 2006—2018 клуб нязменна браў чэмпіёнства) і нават кваліфікацыі еўракубкаў.
Пасля першага круга ў сезоне-2024 барысаўскі клуб ідзе на 10-м месцы з 19 баламі, адстаючы ад трэцяга месца («Нёман») на 14 балаў. Аднак брэсцкае «Дынама» і «Славія», што дзеляць 4-е і 5-е месцы, маюць па 23 балы.
Каментары