«Нёман» нечакана згуляў унічыю з ЧФР у першым матчы кваліфікацыі Лігі канферэнцый
ЧФР (Клуж) — «Нёман» — 0:0.
«Нёман» згуляў унічыю з румынскім ЧФР (Клуж) у першым матчы кваліфікацыі другога раўнду Лігі канферэнцый. Гульня прайшла ў Клуж-Напоцы і скончылася з лікам 0:0.
Футбольныя эксперты не надта высока ацэньвалі шанцы гарадзенцаў.
Матч у адказ пройдзе 1 жніўня ў Венгрыі на нейтральным полі, дзе беларусы гуляюць свае матчы.
Супернікам пераможцы пары «Нёман» — ЧФР стане няўдачнік пары другога раўнду кваліфікацыі Лігі Еўропы «Брага» (Партугалія) — «Макабі» Петах-Ціква (Ізраіль).
Нагадаем, што ўчора мінскае «Дынама» ў першым матчы 2-га раўнду кваліфікацыі Лігі чёмпіёнаў прайграла ў гасцях балгарскаму «Лудагорцу» 0:2. Матч у адказ — 31 ліпеня.
Каментары