Эканоміка11

У Беларусі будуць будаваць менш новых дарог

Пра намер зменшыць аб'ёмы будаўніцтва новых дарог расказаў начальнік Галоўнага ўпраўлення аўтадарог Мінтранса Рыгор Глазко. Маўляў, шчыльнасць дарожнай сеткі ў Беларусі і так вялікая.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Анлайнер

Рыгор Глазко паведаміў, што па аўтамабільных дарогах агульнага карыстання ў Беларусі перавозяцца больш за 40% усіх грузаў і каля 60% пасажыраў.

Паводле даных Мінтранса, на 1 студзеня 2024 года працягласць аўтамабільных магістраляў агульнага карыстання ў Беларусі складае амаль 87 тыс. км. З іх да рэспубліканскай сеткі адносяцца каля 16 тыс. км, а да мясцовай — 71 тыс. км.

Пры гэтым шчыльнасць дарожнай сеткі ў Беларусі, як сцвярджае чыноўнік, адна з найвышэйшых на постсавецкай прасторы і нават у Еўропе. Таму прынята рашэнне адыходзіць ад новага будаўніцтва на карысць праектаў рэканструкцыі дарог і мастоў.

Асноўная мэта — захаваць і палепшыць створаную сетку дарог праз бягучыя і капітальныя рамонты. Падчас такіх рамонтаў дарожныя будаўнікі будуць замяняць або рамантаваць пакрыццё так, каб яно вытрымлівала нагрузкі да 11,5 т на вось.

Другая задача — рамонт мастоў. Аб'ём такіх работ будзе расці па меры атрымання неабходнага фінансавання, дадаў Рыгор Глазко.

Каментары1

  • Ганьба
    24.07.2024
    Тупік ужо пабудавалі

Судзяць жыхара Брэста, які аддана наведваў палітычныя працэсы. Ён усміхаецца нават у судзе7

Судзяць жыхара Брэста, які аддана наведваў палітычныя працэсы. Ён усміхаецца нават у судзе

Усе навіны →
Усе навіны

Былы беларускі спецназавец спрабаваў узарваць уладальніка бара ў Маскве4

«Гэта страшна, але і нараджаць таксама страшна». Жаночы атрад з Бучы збівае расійскія дроны

Вярнуліся чэргі з фураў на польскай мяжы

Дзяўчына рабіла фота кароў у полі. Рагулі затапталі яе да смерці14

Юрконіс пра беларусаў у Літве: Гуманітарны ДНЖ цяпер выдаюць хутчэй. А пагрозай нацбяспекі прызналі менш за 3%11

Мікола Дзядок чатыры месяцы знаходзіцца ў ШІЗА

Дэкан гістфака: Мы гаворым не пра русіфікацыю, а пра мадэрнізацыю53

Уначы ў Беларусь заляцеў шахед1

Астапеня назваў тры памылкі беларускай апазіцыі25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць жыхара Брэста, які аддана наведваў палітычныя працэсы. Ён усміхаецца нават у судзе7

Судзяць жыхара Брэста, які аддана наведваў палітычныя працэсы. Ён усміхаецца нават у судзе

Галоўнае
Усе навіны →