ЗША і іх саюзнікі ўстрывожаныя пагрозамі з боку Паўночнай Карэі, а таксама яе ваеннай падтрымкай Расіі ў вайне з Украінай, аднак паўночнакарэйскія салдаты не ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях, паведаміў агенцтву Associated Press высокапастаўлены амерыканскі чыноўнік.
Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ таксама заявіў, што Паўночнаатлантычны альянс не можа пацвердзіць паведамленні ўкраінскіх СМІ пра ўдзел вайскоўцаў з КНДР у вайне.
«У нас няма пацвярджальных паведамленняў, але мы мяркуем, што КНДР ужо падтрымлівае ваенныя намаганні Расіі ў тэхнічных адносінах», — заявіў Рутэ.
Раней выданне Kyiv Post са спасылкай на крыніцы ва ўкраінскай разведцы паведаміла, што больш за 20 вайскоўцаў загінулі ў выніку ракетнага ўдару УСУ па расійскім вайсковым аб'екце паблізу Данецка. Сярод загінулых былі нібыта шэсць афіцэраў з Паўночнай Карэі, якія прыехалі на нараду са сваімі расійскімі калегамі, а яшчэ трое паўночнакарэйскіх вайскоўцаў атрымалі раненні.
З'яўляліся таксама і іншыя паведамленні, што паўночнакарэйскія вайскоўцы ўжо ваююць ва Украіне, пры гэтым такое сцвярджэнне прагучала і з вуснаў прэзідэнта краіны Уладзіміра Зяленскага. 14 кастрычніка ён сказаў:
«Мы бачым, што нарошчваецца саюзніцтва паміж Расіяй і такімі рэжымамі, як у Паўночнай Карэі. Гэта ўжо [гаворка] не проста пра перадачу зброі. Гэта [гаворка] фактычна пра перадачу людзей з Паўночнай Карэі ў ваенныя сілы акупанта».
Ракетным ударам украінцы знішчылі каля Данецка шасцярых афіцэраў з КНДР — Kyiv Post
Паўночнакарэйскія войскі ўжо на тэрыторыі Украіны — The Washington Post
Пуцін унёс у Дзярждуму законапраект аб усеагульным стратэгічным партнёрстве з КНДР
КНДР сцвярджае, што 1,4 млн чалавек падалі заяўкі на ўступленне ў армію
Каментары