Свет1111

Шольц адмовіўся каментаваць магчымасць абмену Рыка Крыгера на Вадзіма Красікава

Пытанне аб магчымасці абмену асуджанага ў Германіі расіяніна Вадзіма Красікава на асуджанага ў Беларусі да смяротнага пакарання грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера і на асуджаных у Расіі амерыканскіх журналістаў задала федэральнаму канцлеру Германіі Олафу Шольцу на прэс-канфэрэнцыі карэспандэнтка «Радыё Свабода».

Олаф Шольц. Фота: AP Photo / Kin Cheung, Pool

Карэспандэнтка «Свабоды» спыталася, у прыватнасці, пра магчымыя прававыя і палітычныя ўмовы, пры якіх канцлер пагадзіўся б на падобны абмен.

«Прынцып захавання дзяржаўных інтарэсаў не дазваляе мне спекуляваць на падобныя тэмы», — адказаў Шольц.

Ён упершыню публічна выказаўся па гэтым пытанні. Раней пра абмеркаванне варыянтаў такога абмену паведамляў шэраг сусветных СМІ.

Сярод імёнаў, якія называліся як кандыдатуры для абмену, адрамя асуджанага да смяротнага пакарання ў Беларусі Рыка Крыгера, згадваўся арыштаваны у Расіі журналіст газеты The Wall Street Journal Эван Гершковіч. Пуцін у інтэрв'ю намякаў на гатоўнасць да такога пагаднення. У верасні мінулага года Wall Street Journal пісала, што даручэнне дамагацца вызвалення Красікава Пуцін даў сакратару расійскай Рады бяспекі Мікалаю Патрушаву. 

Афіцэр ФСБ Вадзім Красікаў асуджаны ў Германіі да пажыццёвага тэрміну зняволення за забойства чачэнскага палявога камандзіра Зелімхана Хангашвілі.

Каментары11

  • Вапек
    24.07.2024
    Нельзя играть с диктаторами по правилам демократии. У диктаторов нет правил... Европа должна ввести закон, в котором есть перечень преступлений за который смертная казнь. Закон применяется только к иностранцам только в случае если их страна пытается казнить нашего. Т.е. казнил Лукашенко немца, немцы казнили красикова. С диктаторами только по библейски, око за око.... Но труслива Европа поэтому ждём войны, когда диктаторы объединятся, ...и час этот уже близок.
  • Ага
    24.07.2024
    Сацыялістычная Партыя, Зноў ты, ўльтраправы крэмлебот, любыя цябе, як і твайму гаспадару ультраправыя прарасійскія нацысты і не любыя нармальныя, як сацыял-дэмакраты, так і умерана правыя. АДГ, Лі Пэн і Орбан тваі куміры.
  • Так
    24.07.2024
    А напішаце пра гучны матэрыя публічнага нямецкага СМІ як Нямеччына блакуе санкцыі супраць Расіі?

    Ці ў артыкулах толькі Орбан, Трамп і Маск можа быць дрэнны, а Шольц гут?

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары12

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля затрыманняў у Смаргоні некалькі чалавек застаюцца пад арыштам

Назваць дачку Арэшніцай у гонар балістычнай ракеты хочуць бацькі з Татарстана7

На «Марафоне адзінства» ў Магілёве Марзалюк граміў ворагаў словамі Караткевіча31

Каардынацыйная рада заклікала Літву і Украіну памяняць Верамейчыка на беларускіх шпіёнаў13

Інтэрнэт-махляры перайшлі на зімовы асартымент

«У Беларусі было зразумела, што ўсе за адно» — новы ТОК з Ідракам Мірзалізадэ3

У калодзежы ў Смаргонскім раёне патанула 96-гадовая жанчына

Мінскі тэатр імя Горкага закрыўся на рамонт. Якім ён будзе пасля абнаўлення3

Страх пустой прасторы. Што яднае готыку і савецкі бабушатнік?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары12

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары

Галоўнае
Усе навіны →