Беларускі добраахвотнік Дзмітрый Рубашэўскі пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам «Крыж Героя»
Беларускі добраахвотнік Дзмітрый Рубашэўскі пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам «Крыж Героя». Узнагароду атрымала яго дачка і жонка. На публікацыю тэлеграм-канала дабрачыннага фонду «Вільна Білорусь» звярнула ўвагу mediazonaby.com.
Цырымонія ўзнагароджання прайшла ў Гарнізонным храме Львова.
30-гадовы Зміцер «Ганс» Рубашэўскі загінуў 12 красавіка 2022 года падчас баёў у Луганскай вобласці. Быў у складзе ротнай тактычнай групы, якая рабіла вылазкі ў тыл праціўніка. Перад смерцю «Ганс» знішчыў камандзіра расійскай групы.
Дзмітрый нарадзіўся ў Брэсце, стаў добраахвотнікам у 2015 годзе. Атрымаў грамадскую ўзнагароду «Народны герой Украіны» за абарону шахты «Бутаўка» ў Данецкай вобласці, пасмяротна атрымаў ад Уладзіміра Зяленскага ордэн «За мужнасць». Галоўнакамандуючы УСУ Валерый Залужны пасмяротна ўзнагародзіў яго «Крыжам Храбрых».
Каментары