Грамадства2525

Стрыжак расказаў, як яго вербавалі спецслужбы

«Яны рэальна ўлазяць у мазгі».

Андрэй Стрыжак Андрей Стрижак Andrey Strizhak
Андрэй Стрыжак. Скрын відэа: TOK_talk / YouTube

У новым выпуску ТОКу кіраўнік Фонду салідарнасці BySol Андрэй Стрыжак прыгадаў некалькі спроб яго вярбоўкі спецслужбамі. Першая была ў 2005 годзе.

«Вербавалі ў гомельскім КДБ (у той час я жыў у Рэчыцы). Было два следчыя. Адзін быў, як водзіцца, дрэнны, другі — добры. Яны спрабавалі некалькі гадзін з розных бакоў падыходзіць.

Самы галоўны іх довад быў: «Вы будзеце рабіць усё тое, што робіце зараз. Больш за тое, мы вам можам у чымсьці нават дапамагчы, неяк пралабіраваць вашыя інтарэсы, падказаць, як пісаць заяўкі. Самае галоўнае — час ад часу з намі сустракацца і размаўляць пра тое, што вы бачыце, што адбываецца».

@tokbelarus Яны думалі, што нас закапалі, а мы бульба! #беларусь #белорусы #беларускітыкток #нашаніва #жывебеларусь ♬ Call Me - Sped Up - plenka

На мае заўвагі, што я не хачу супрацоўнічаць са спецслужбамі, мне задавалі такое пытанне: «Ну вось, напрыклад, калі вы даведаецеся, што рыхтуецца нейкі тэракт, вы ўсё роўна прыйдзеце і скажаце. Праўда?». На што я адказаў, што ў такім выпадку пазваню ў міліцыю», — згадвае Стрыжак падрабязнасці размовы з супрацоўнікамі КДБ.

Мужчына прызнаецца, што размова была цяжкай. «Не цяжка было адмовіць, а цяжкі быў увесь працэс размовы. Яны рэальна ўлазяць у мазгі і спрабуюць працаваць з тым, што табе дорага, што табе цікава, спрабуюць знайсці, за што цябе можна зачапіць».

Апошні выпадак адбыўся пасля выбараў 2006 года. Па словах Стрыжака, яго выклікалі ў ваенкамат для ўдакладнення даных. Калі ён туды прыйшоў, яго завялі ў актавую залу, дзе сядзелі два чалавекі.

«На той час я быў дастаткова добра навучаны і адказаў, што не хачу ні аб чым размаўляць. На што мне было прапанавана: калі я не хачу адказваць на іх пытанні, магу сам у іх што-небудзь спытаць. Я пытаю: «Калі Казуліна адпусціце?» 

Яны кажуць: «Пасля выбараў і адпусцім» (размова, хутчэй за ўсё, пра парламенцкія выбары, якія адбыліся 28 верасня 2008 года — «НН»). На што я спытаў: «Так што, вы да канца свету?» Яны ў мяне пытаюць: «А што, у вас ёсць дадзеныя, што канец свету адбудзецца пасля выбараў?» Я сказаў: «Усё. Гэты цырк трэба заканчваць. Я пайшоў».

Стрыжак згадвае, што папярэдзіў сваіх суразмоўцаў аб тым, што раскажа пра сустрэчу журналістам. Што ён і зрабіў адразу пасля выхаду. «Тады часы былі такія. Можна было сябе так паводзіць. Зараз бы я [адтуль] не выйшаў», — заўважае мужчына і сцвярджае, што пасля той сустрэчы спецслужбы ад яго «цалкам адчапіліся і асабіста не звярталіся». Але пачалі працаваць па знаёмых:

«У іх была такая тактыка — зрабіць выпаленае поле вакол мяне, абарваць сацыяльныя сувязі, каб не было ўплыву з майго боку на нейкія працэсы».

Каментары25

  • Венскі лес
    21.07.2024
    Сумняюся, што пасля 2006-га не было ў Стрыжака кантактаў са спецслужбамі. Вельмі сумняюся... Бо быў 2010-ты і 2020-ты. Не маглі на 18 гадоў пакінуць у спакоі. Але Стрыжак нам распавядае нейкія фантастычныя гісторыі.
  • Этот
    21.07.2024
    Так получилось или нет? Какое звание, какой стаж?
  • Рубам
    21.07.2024
    Усё, што кажа гэты чалавек, гэта ляпанне языком па паветры. Ніколі няма ніякіх доказаў ягоным словам.
    Дзе грошы страйкамаўцаў, Андрэй? Дзе тыя міл'ёны еўра, пра якія ты расказваў у ЕГУ ў 2020 годзе? Чаму твайго імя няма ні ў якой справаздачнасці Байсола, а толькі нейкая Лапуцько фігуруе паўсюль? Ты можаш адказаць на закіды сваіх супрацоўнікаў, як, напрыклад, Зверавай, якія наўпростава цябе абвінавацілі ў карупцыі і крадзяжах людскіх грошай?
    Схема "дзясятку людзям - сотку сабе" - гэта не праца на беларусаў, а толькі на сваю кішэню!

Гнілое, затое нядорага. Як папулісцкі ўказ Лукашэнкі аб абмежаванні нацэнкі ўплывае на ўсіх удзельнікаў ланцужка паставак гародніны4

Гнілое, затое нядорага. Як папулісцкі ўказ Лукашэнкі аб абмежаванні нацэнкі ўплывае на ўсіх удзельнікаў ланцужка паставак гародніны

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску раскрылі двайное забойства валютчыкаў 25-гадовай даўніны

Падлеткі ў Баранавічах стварылі чат для булінгу аднагодкаў, але ён трапіўся на вочы сілавікам4

Расійскага шпіёна падлавілі на гарачым. Ім аказалася 16-гадовая дзяўчына2

Дарослы мінчук ездзіў па школьным бясплатным праязным. Зараз заплаціць салідны штраф2

Беларускаму баскетболу настойліва параілі не мець спраў з легендарным трэнерам Анатолем Буяльскім

Лаўрэата прэміі «Беларускі спартыўны Алімп» судзяць за сэксуальны гвалт1

У Грузіі камандзіры сілавікоў масава сыходзяць у адстаўку — сышоў і начальнік дэпартамента, які плануе разгоны5

«Давайце дамаўляцца». Ці пойдзе Трамп на здзелку з Мадурам, раз ціск выніку не меў?1

Стала вядома, чым зараз займаецца былы міністр замежных спраў Украіны Кулеба

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гнілое, затое нядорага. Як папулісцкі ўказ Лукашэнкі аб абмежаванні нацэнкі ўплывае на ўсіх удзельнікаў ланцужка паставак гародніны4

Гнілое, затое нядорага. Як папулісцкі ўказ Лукашэнкі аб абмежаванні нацэнкі ўплывае на ўсіх удзельнікаў ланцужка паставак гародніны

Галоўнае
Усе навіны →