У Мінску распачаўся «форум патрыётаў», прысвечаны 30-годдзю кіравання Лукашэнкі
Ён праходзіць у Палацы спорту.
«Месца правядзення выбрана невыпадкова. Менавіта на гэтай пляцоўцы праходзілі пасяджэнні першага Усебеларускага народнага сходу. Аляксандр Лукашэнка пайшоў тады на ініцыятыву, якая не мела аналагаў у свеце. Па ініцыятыве маладога прэзідэнта пад адным дахам сабраліся прадстаўнікі ўсёй грамадзянскай супольнасці і пагаварылі сам-насам не з наменклатурай, а сапраўды народным сходам», — паведамляе тэлеграм-канал Савета Рэспублікі.
Маецца, на ўвазе першы Усебеларускі народны сход, які прайшоў 19-20 кастрычніка 1996 года, калі было канчаткова пастаноўлена правесці рэферэндум па чарговым змяненні Канстытуцыі.
У сённяшнім форуме «патрыятычных сіл» таксама бяруць удзел прадстаўнікі праўладных партый і арганізацый.
Дарэчы, старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава не ўтрымалася, каб зноў не сказаць мноства салодкіх словаў пра Лукашэнку, які роўна 30 гадоў стаў прэзідэнтам Беларусі.
«Усе гэтыя гады Вы разам з народам. Сапраўдны кіраўнік дзяржавы, народны лідар, бацька нацыі, чалавек, моцна адданы сваёй краіне і свайму народу, які цалкам прысвяціў сябе служэнню нацыянальным інтарэсам і робіць усё магчымае, а часам і немагчымае дзеля захавання суверэнітэту і незалежнасці Беларусі, няўхільнага павышэння яе дабрабыту і ўмацавання аўтарытэту на геапалітычнай арэне. Вы — выбітны палітык сусветнай велічыні, роўных якому сёння практычна няма.
З Вашым імем непарыўна звязана ўся найноўшая гісторыя нашай краіны, азнаменаваная пабудовай сучасных дзяржаўных інстытутаў і значнымі поспехамі ў сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці. Дзякуючы вам Беларусь адбылася як суверэнная, сапраўды народная дзяржава, донар міру і бяспекі, надзейны міжнародны партнёр, сябар і стратэгічны саюзнік.
Для нас, чальцоў Рады Рэспублікі, вялікі гонар працаваць пад Вашым кіраўніцтвам. Хачу Вас запэўніць, што мы і надалей гатовы выконваць усе пастаўленыя задачы, абараняць праўду, зберагаць і памнажаць дасягненні суверэннай Беларусі, нязменна прытрымлівацца ўласным унікальным беларускім шляхам», — гаворыцца ў віншаванні Качанавай.
30 гадоў таму Лукашэнка афіцыйна стаў прэзідэнтам Беларусі
Стары паплечнік Лукашэнкі параўнаў яго з аяталой Хамейні. Параўнанне так сабе
Лукашэнка загадаў адпраўляць на ліквідацыю наступстваў урагану палітзняволеных
Лукашэнка прапанаваў адсякаць рукі тым, хто крадзе ў сельскай гаспадарцы
«Не хочуць разумець, што гэта вайна!» Лукашэнка выказаў прэтэнзіі пацярпелым ад буры
Каментары
Вы — выбітны палітык сусветнай велічыні, роўных якому сёння практычна няма.
----
хахаха. Качанавай няма роўных)
Многія злачынствы ён здейсніў ў прамым эфіры.