Грамадства

Белінвестбанк заклікаў кліентаў зрабіць тры крокі, каб праз тыдзень не застацца без мабільнага банкінгу

У прэс-службе Белінвестбанка папярэдзілі, што з 22 ліпеня старыя версіі мабільнага банкінгу працаваць не будуць. Для таго, каб і далей карыстацца паслугамі і сэрвісамі, трэба абнавіць мабільную праграму да актуальнай, удасканаленай, версіі. Зрабіць гэта можна ўсяго за тры простыя крокі.

Фота: belinvestbank.by

«Рэгулярнае абнаўленне каналаў дыстанцыйнага абслугоўвання — ваша магчымасць зрабіць уласныя плацяжы і анлайн-пераводы яшчэ больш абароненымі. Адключэнне састарэлых версій мабільнага банкінгу запланавана на 22 ліпеня», — адзначылі супрацоўнікі Белінвестбанка і расказалі, як абнавіць версію за пару хвілін.

  • Для пачатку трэба завяршыць працу старой, састарэлай версіі. Для гэтага патрабуецца ўвайсці ў раздзел «Налады» і выбраць пункт «Завяршыць сеанс».
  • Далей трэба выдаліць версію праграмы 2.19.0.
  • Уладальнікам мабільных прылад на аперацыйнай сістэме Android неабходна спампаваць новы АПК-файл, які можна знайсці па спасылцы.

Праграма працуе на прыладах з АС Android, версія якіх 6.0 і вышэйшая. Калі аперацыйная сістэма прылады ніжэйшая за пазначаную, у банку парэкамендавалі выкарыстоўваць Web-версію, якую можна спампаваць тут.

Каментары

«Каб дзеці не выглядалі, як маленькія чыноўнікі». Дызайнерка падказвае, як выбраць школьную форму з каталога «Беллегпрама»3

«Каб дзеці не выглядалі, як маленькія чыноўнікі». Дызайнерка падказвае, як выбраць школьную форму з каталога «Беллегпрама»

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Льговам у акружэнне трапілі часці расійскай 18-й дывізіі2

У цэнтры Гродна прадаюць кватэру з шыкоўным відам з балкона. Колькі просяць за аднапакаёўку2

У Беларусі плануюць панізіць ахоўны статус зубра і бурага мядзведзя, а хамякоў, наадварот, павысіць

Пад кантролем УСУ ў Курскай вобласці 1263 кв. км і 93 населеныя пункты — Сырскі

Антыбіётыкі дапамагаюць абысціся без аперацыі па выдаленні апендыцыту — вучоныя

«Беларусьфільм» запускае кастынг акцёраў для сумеснага з Кітаем кінапраекта1

У Беслане ў Пуціна спыталі, чаму СК РФ яшчэ не скончыў расследаванне тэракта 20-гадовай даўніны1

Гарадзенец вырашыў, што ягоныя нажы ўжо кепскія, і выкінуў іх з балкона. Адзін з нажоў трапіў у пенсіянерку1

Неагатычнай воданапорнай вежы ў Мінску знайшлі ўжытак7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Каб дзеці не выглядалі, як маленькія чыноўнікі». Дызайнерка падказвае, як выбраць школьную форму з каталога «Беллегпрама»3

«Каб дзеці не выглядалі, як маленькія чыноўнікі». Дызайнерка падказвае, як выбраць школьную форму з каталога «Беллегпрама»

Галоўнае
Усе навіны →