Яшчэ адна ахвяра непагадзі: у Магілёўскім раёне загінула 5-гадовая дзяўчынка
Колькасць ахвяр навальніцаў на выходных вырасла да чатырох.
Вечарам 14 ліпеня дзяўчынка з мамай і цёткай накіроўваліся на электрычку да чыгуначнага прыпыначнага пункта «Тэкстыльшчык». Раптам у дарозе іх заспела непагадзь. Моцныя парывы ветру прывялі да падзення дрэў, пад адным з якіх апынуліся жанчыны і малая. паведамляе СК
Ад удару бярозы, якая абрынулася, маці дзяўчынкі страціла прытомнасць, малую прыціснула ствалом. Другая жанчына абышлася нязначнымі ўдарамі і стала даставаць пацярпелых з-пад дрэва, а затым выклікала хуткую.
Нягледзячы на аператыўныя рэанімацыйныя дзеянні медыкаў, дзіця памерла ў машыне хуткай дапамогі.
Раней паведамлялася, што ад непагадзі загінулі тры чалавекі. У кемпінгу «Клёвае месца» каля вёскі Кучкі на Вілейскім вадасховішчы 35-гадовы мужчына, дзяўчына пад Мінскам, якая вярталася з пляжу, а таксама 13-гадовы хлопчык у летніку ў Рэчыцкім раёне.
Каментары