Спорт

Нідэрланды разграмілі Румынію і выйшлі ў чвэрцьфінал ВІДЭА

Нідэрланды — Румынія — 3:0.

Кодзі Гакпа. Manu Fernandez / AP

Лік на 20-й хвіліне адкрыў форвард «Ліверпуля» Кодзі Гакпа. У яго ўжо тры галы, як у Джамала Мусіялы з Германіі.

Таксама па тры галы ў Івана Шранца і Жоржа Мікаўтадзэ, але зборныя Славеніі і Грузіі ўжо пакінулі чэмпіянат.

На 83-й хвіліне перавагу падвоіў форвард дортмундскай «Барусіі» Даніэл Мален, а ў канцы гульні ён забіў яшчэ раз — 3:0.

А 22-й пачнецца апошні матч 1/8 фіналу: паміж зборнымі Аўстрыі і Турцыі. Яго пераможца і згуляе ў суботу а 22-й з Нідэрландамі.

Тры пары чвэрцьфіналістаў: 

Пятніца, 5 ліпеня: 

Германія — Іспанія (19:00)
Францыя — Партугалія (22:00)

Субота, 6 ліпеня:

Англія — Швейцарыя (19:00)
Нідэрланды — Аўстрыя/Турцыя (22:00)

Паўфіналы пройдуць 9 і 10 ліпеня. Пачатак матчаў а 22-й.

У першым паўфінале згуляюць пераможцы чвэрцьфіналаў пятніцы, у другім — пераможцы чвэрцьфіналаў суботы.

Фінал — 14 ліпеня, матча за 3-е месца тут не бывае.

Каментары

«Сказалі маці, што застрэліўся». У беларускім войску ў Дзень незалежнасці загінуў малады салдат

«Сказалі маці, што застрэліўся». У беларускім войску ў Дзень незалежнасці загінуў малады салдат

Усе навіны →
Усе навіны

Журналістка БТ абурылася навіной пра сябе: Гэта была мая першая самастойная паездка ў Еўропу18

Камароўка, Заходні рынак, гандаль каля метро: дзе цяпер таннейшыя ягады і грыбы?

Ці можна сарваць яблыкі з суседскага дрэва, калі галіна звісае над вашым участкам? Адказ вас здзівіць5

«Белсат» перастане быць самастойнай адзінкай у структуры TVP13

Латвія фіксуе больш спробаў прарыву сваёй мяжы з Беларуссю мігрантамі1

Еўрасаюз разглядае магчымасць працягнуць кантракт з «Газпрамам» пасля 2024 года3

Лукашэнка сустрэўся ў Астане з Сі Цзіньпінам5

На беларуса ў Смаленску завялі шэсць крымінальных спраў

У Мінску кола праляцела скрыжаванне на чырвонае. Людзі разбягаліся ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сказалі маці, што застрэліўся». У беларускім войску ў Дзень незалежнасці загінуў малады салдат

«Сказалі маці, што застрэліўся». У беларускім войску ў Дзень незалежнасці загінуў малады салдат

Галоўнае
Усе навіны →