Адбыўся яшчэ адзін матч 1/8 фіналу Еўра-2024, у якім зборная Францыі сышлася са зборнай Бельгіі.
У групавым турніры «трохколерныя» выйгралі толькі стартавы матч у Аўстрыі (1:0), а ў астатніх згулялі ўнічыю з Нідэрландамі (0:0) і Польшчай (1:1).
Да нічыёй у асноўны час ішоў і гэты матч: амаль да самага яго канца на табло свяціліся адныя нулі. Але французы ціснулі, і на 85-й хвіліне такі дамагліся свайго: пасля ўдару Рандаля Кало Муані мяч ад бельгійца Яна Вертонгена зрыкашэціў у вароты.
У чвэрцьфінале французы згуляюць з пераможцам матча Партугалія — Славенія.
Каментары