Спорт33

Памерла мама Аляксандра Глеба

Яна працавала на будоўлі муляром, будавала дамы, у тым ліку Медінстытут і 9-ю клінічную бальніцу.

Лідзія Уладзіміраўна і маленькі Саша

Памерла мама аднаго з найлепшых футбалістаў у гісторыі Беларусі Аляксандра Глеба — Лідзія Уладзіміраўна.

«Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футболу» выказвае шчырыя спачуванні вядомаму беларускаму футбалісту і члену Выканаўчага камітэта БФФ Аляксандру Паўлавічу Глебу ў сувязі са смерцю маці. Нашы думкі і малітвы з вамі і вашымі блізкімі ў гэты цяжкі для вас час. Вечная памяць!»— гаворыцца ў паведамленні прэс-службы БФФ.

Лідзія Уладзіміраўна неяк згадвала ў інтэрв'ю «Камсамолцы»:

«Мы з мужам у Мінску з 1971 года. Я на будоўлі муляром працавала, вось такія дамы, як гэты, у якім мы жывем, будавала. Добра памятаю сцены медінстытута, 9-й клінічнай.

Муж мой кіроўцам быў на аўтобусе, які нас развозіў на будаўнічыя аб'екты. Не скажу, што мы з ім толькі сустрэліся, адразу і пажаніліся. Ён быў важным хлопцам, дзяўчаты на яго зазіраліся. Некалькі гадоў сустракаліся. Потым зацяжарыла Сашам. Дактары казалі, маўляў, вам небяспечна нараджаць! Але я адважылася. Так на свет з'явіўся Саша. Можаце ўявіць, як мы былі рады. Плакалі ад шчасця. Імя, дарэчы, выбраў муж. «Сашам будзе!»— сказаў — і кропка.

— Тата, ох якім ён быў тады заўзятарам. Гэта цяпер мы памяшаныя на футболе разам. А тады Павел [муж і тата Аляксандра і Вячаслава Глебаў — НН] мог купіць білет і рэзка сарвацца з Мінска ў Тбілісі, каб пазаўзець за мінскае «Дынама». А ля тэлевізара што рабілася: ён жа не заўзее, а як быццам сам гуляе на полі! Пра матчы ў Мінску наогул маўчу. (…)

Сашу на гімнастыку аддала, ён быў рухавым хлопчыкам. Уявіце карціну: у аднаго зуб забаліць, іншы на гімнастыку спазняецца. Цяжкавата было, калі тату нашага на паўгода ў Чарнобыль забралі, ліквідатарам. Потым сыны ледзь падраслі, і стала лягчэй», — казала Лідзія Уладзіміраўна.

Каментары3

  • ІМЯ
    02.07.2024
    А ў 2005 годзе дзякуючы глебу загінуў малады чалавек. І пасадзілі пацярпелага, не глеба https://www.kp.ru/daily/23587.4/139860/
    Мы ні пра што не забыліся
  • дачка М. Д.
    02.07.2024
    равно, как и дачку глеба на берегу природного озера, рядом с кгбэшным санаторием
  • Улад
    03.07.2024
    Падобна на тое, что мама была яшчэ не старая. Мае спачуванні.

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь95

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Помнік Францыску Скарыну ў Калінінградзе перанеслі на іншае месца4

У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга на возеры перакулілася судна. Ахвяр можа быць сотні3

Ракетным ударам украінцы знішчылі каля Данецка шасцярых афіцэраў з КНДР — Kyiv Post3

У Мазыры палаў будынак былой павятовай бальніцы пачатку XX стагоддзя4

Лукашэнка просіць выратаваць яго ад Пуціна — меркаванне Чалага35

«Для мяне гэты занятак — не каб пакласці паштоўку ці фотку ў шуфляду». Як і для чаго краязнаўца набывае старыя фатаграфіі з Беларусі1

У Іспаніі затрымалі беларуса, якога называюць адным з лідараў злачыннай міжнароднай хакерскай групоўкі

Telegram патлумачыў глабальны збой вайной на Блізкім Усходзе

Пскоўскі мастак захацеў паваяваць з бел-чырвона-белым сцягам, але нашкодзіў сабе самому8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь95

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →