Грамадства99

«Гэта было фіяска беларускай дыпламатыі» — Латушка пра адстаўку Алейніка

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, экс-міністр культуры Павел Латушка ў сваім тэлеграм-канале пракаментаваў адстаўку міністра замежных спраў Сяргея Алейніка.

Сяргей Алейнік. Фота: МЗС Беларусі

«Больш слабага і бязвольнага міністра замежных справаў не ведала гісторыя сучаснай беларускай дыпламатыі. У Алейніка самы кароткі тэрмін знаходжання на пасадзе кіраўніка знешнепалітычнага ведамства — 1,5 года», — напісаў Латушка, назваўшы Алейніка міністрам-фіяска.

Сяргей Алейнік быў адпраўлены ў адстаўку сёння, міністрам замежных спраў стаў былы першы намеснік Адміністрацыі Максім Рыжанкоў.

Алейнік працаваў на пасадзе міністра са снежня 2022 года пасля смерці Уладзіміра Макея.

Каментары9

  • Гога
    27.06.2024
    Не понял,фиаско чего-чего?! Какое может быть фиаско у того чего нет?
  • Кульгавае качаня
    27.06.2024
    А ў вочы ты яму гэта мог сказаць, "няслабы і небязвольны" ты наш глашатай закардонны? Гэта ты разам з Макеем, Лукашэнкам, Карпянковым і іншай навалаччу будавалі такую сістэму разам, калі забівалі Захаранку і Красоўскага, калі нас гвалтавалі ў 2006 і 2010-м, калі руйнавалі нашыя Курапаты.
    Думаеш, выскачыў зараз з абоймы і адбрэшасся? Не, родны, назад фарш тваёй асобы ўжо не правярнуць!
  • Латухляк
    27.06.2024
    Павлик, ты вообще министром замежных спрау не быу, сиди ровно и не плявузгай.

Для КДБ пабудуюць асобную бальніцу на VIP-узроўні5

Для КДБ пабудуюць асобную бальніцу на VIP-узроўні

Усе навіны →
Усе навіны

Вільня стала самым буйным горадам у краінах Балтыі11

«Ствараюцца камфортныя ўмовы». Міністр адукацыі выказаўся пра датэрміновае галасаванне студэнтаў8

Прапагандысты настойваюць, што Шэйман расказаў пра Лукашэнку чыстую праўду — проста ўсё пераблытаў2

Абвясцілі намінантаў на «Залатую маліну». У «Джокера. Вар'яцтва на дваіх» — найбольшая колькасць намінацый

У Белавежскай пушчы з'явіліся незвычайныя «ледзяныя валасы». Што гэта такое?

Трамп даручыў свайму спецпрадстаўніку завяршыць вайну ва Украіне за 100 дзён7

Уладальнік гродзенскага стрып-клуба выпусціў кліп на песню пра саюз Беларусі і Расіі4

Амерыканца, які атрымаў палітычны прытулак у Беларусі, выдалілі са спісу вышуку ФБР1

Польшча дала грамадзянства беларусу, які 12 гадоў даказваў, што не ўяўляе сабой пагрозы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Для КДБ пабудуюць асобную бальніцу на VIP-узроўні5

Для КДБ пабудуюць асобную бальніцу на VIP-узроўні

Галоўнае
Усе навіны →