Ад рэдакцыі8585

«Наша Ніва» змяніла дызайн. Расказваем пра новыя функцыі

Мы не проста змянілі візуальнае аблічча сайта, але і дадалі новыя функцыі, якія зробяць чытанне сайта Nashaniva.com больш зручным.

Новы дызайн сайта Nashaniva.com на дэсктопе.

Апошні раз «Наша Ніва» абнаўляла дызайн у 2016-м годзе. У той час больш за палову нашых чытачоў заходзілі на сайт са сваіх камп’ютараў. Менавіта таму пры распрацоўцы таго дызайну тады першаснай была дэсктопная версія для вялікіх экранаў. 

Сёння 85% карыстальнікаў чытаюць нас са смартфонаў. Наш новы дызайн распрацоўваўся з разуменнем гэтага. 

Цяпер першае, што вы ўбачыце, калі адкрыеце сайт Nashaniva.com з мабільнага тэлефона, — гэта стужка апошніх навін. Яна размешчаная гарызантальна, а гэта значыць, што вам дастаткова адкрыць галоўную старонку, каб хутка зразумець, што адбылося за апошнія гадзіны. Гартайце направа, каб пабачыць новыя загалоўкі. 

Першы экран Nashaniva.com у новым дызайне.

Пад стужкай навін — самы важны матэрыял на гэты момант. Гэта тое, чаму мы аддаём прыярытэт і раім вам прачытаць у першую чаргу. Адразу пад ім ідзе стужка галоўных навін дня. 

Далей блокі матэрыялаў «Рэдакцыя рэкамендуе», «Самае чытанае», «Самае каментаванае», «Самае лайканае» і «Найбольш рэакцый», якія ўпадабала вялікая колькасць чытачоў, чаргуюцца з навінамі раздзелаў «Гісторыя», «Навука і тэхналогіі», «Здароўе», «Ежа», «Кіно» і іншымі. Мы дадалі гарызантальныя гарталкі ўва ўсе рубрыкі, таму вы можаце лёгка адшукаць тое, што адпавядае вашым цікаўнасцям.

Наяўнасць абрэзанай карцінкі справа падкажа, што ў гэты блок убудаваная функцыя гартання.

Мы абнавілі стыль блока пад галоўным артыкулам, зрабілі яго больш заўважным. Тут рэдактары змяшчаюць іншыя важныя тэксты па тэме, якая вас зацікавіла. Звяртайце ўвагу на гэтыя загалоўкі — часта там перадгісторыя падзей альбо звязаныя сэнсава артыкулы. 

Мы абнавілі стыль лайкаў, і цяпер нашы рэакцыі ідэнтычныя эмоджы ў папулярных месенджарах.

Цяпер пад тэкстамі можна ставіць сэрцайкі ўпадабаным героям.

Дачытаўшы да канца тэкст, вам не трэба гартаць уверх старонкі, каб вярнуцца на галоўную. Гартайце ўніз — адразу пад тэкстам ідуць апошнія галоўныя навіны. Калі вы дагартаеце да самага нізу, старонка аўтаматычна абновіцца і вы вернецеся на стартавую.

Спадзяёмся, вы хутка прызвычаіцеся да новай версіі сайта і ўпадабаеце новыя магчымасці. Мы будзем радыя вашым водгукам, таму дзяліцеся эмоцыямі ў каментарах.

Каментары85

  • Спадар
    26.06.2024
    Дуров, верни стену!!!
  • даведка
    26.06.2024
    Теперь не отправишь редактору сообщение, в том числе об ошибке. Раньше даже с пояснением умудрялись далеко не с первого раза понять и исправить, а теперь без пояснений вообще не будут понимать.


    Ад Рэд. Дзякуй, што заўважылі. Перададзім праграмерам.
  • Slayer
    26.06.2024
    Стало не просто хуже, а капец как неудобно и нечитабельно. Не знаю, как на смартфоне, но версию для компа испоганили капитально.

Ціханоўская павіншавала твітар з гадавінай бітвы пад Оршай. І тут пачалося6

Ціханоўская павіншавала твітар з гадавінай бітвы пад Оршай. І тут пачалося

Усе навіны →
Усе навіны

«Я ў адчаі». Беларус, якому Літва не аддае куплены аўтамабіль, пачаў галадоўку ў Клайпедзе34

На расійскай мяжы будуць трэніравацца тэрытарыяльныя войскі1

23 гады таму прайшлі другія прэзідэнцкія выбары. Ці быў тады шанец перамагчы Лукашэнку?5

Зніклага сямікласніка знайшлі

Якая абстаноўка на выездзе з Беларусі?

Рыжанкоў: Захад хоча, каб Мінск праводзіў антырасійскую палітыку7

«Людзі выйшлі ў двор пагрэць ваду ў кацялку, а расійскі снайпер прастрэліў посуд, каб паздзекавацца». Беларускі паэт пра жыццё ў Бучы5

Беларус даслаў у шэраг райвыканкамаў просьбы памяняць мову вулічных шыльдаў. Што яму адказалі14

«Нічога там новага няма» — Вальфовіч аб прарыве ўкраінцаў у Курскую вобласць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская павіншавала твітар з гадавінай бітвы пад Оршай. І тут пачалося6

Ціханоўская павіншавала твітар з гадавінай бітвы пад Оршай. І тут пачалося

Галоўнае
Усе навіны →