Уваход — бясплатны па папярэдняй рэгістрацыі на афіцыйным сайце фестывалю.
Матчы чэмпіянату Еўропы, які праходзіць гэтымі днямі ў Германіі, можна будзе паглядзець на мінскім стадыёне «Дынама» ў рамках фестывалю «A-Fest футбол», пачынаючы з панядзелка, піша Прессбол.
— У 2021 годзе мы змаглі ператварыць пляцоўку стадыёна «Дынама» ў своеасаблівую фан-зону футбольнага чэмпіянату Еўропы. Рады, што сёлета мы зноў маем магчымасць паўтарыць гэтае свята і падарыць магчымасць жыхарам і гасцям горада Менска атрымаць асалоду ад прагляду футбола ў чары стадыёна «Дынама», — заявіў генеральны дырэктар стадыёна «Дынама» Аляксандр Бут-Гусаім.
«A-Fest футбол» будзе працаваць згодна з раскладам трансляцый футбольных матчаў. Уваход — бясплатны па папярэдняй рэгістрацыі на афіцыйным сайце фестывалю.
Каментары