Рабаўнікі ўварваліся ў дом экс-зоркі Раберта Баджа проста падчас гульні Італія — Іспанія
Гулец атрымаў пісталетам па галаве і трапіў у бальніцу
Дом былога паўабаронцы зборнай Італіі Раберта Баджа падвергнуўся ўчора разбойнаму нападу, піша football.by.
Здарэнне адбылося ў італьянскай камуне Альтавіла-Вічэнціна (правінцыя Вічэнца).
Сам 57-гадовы Баджа і ўся яго сям'я (жонка і трое дзяцей) знаходзіліся дома. Напад адбыўся проста падчас матчу Еўра-2024 паміж Італіяй і Іспаніяй (0:1).
Ніхто іх членаў сям'і Баджа не пацярпеў, аднак яму самому разбілі галаву пісталетам, калі ён паспрабаваў супраціўляцца.
Злачынцы забралі ювелірныя каштоўнасці, гадзіннікі і грошы.
Пасля таго, як рабаўнікі сышлі, Баджа сам патэлефанаваў у паліцыю, а затым быў дастаўлены ў бальніцу.
Раберта Баджа за сваю кар'еру выступаў за многія клубы, у тым ліку за «Вічэнцу». «Фіярэнціну», «Мілан», «Ювентус», «Інтэр», «Брэшыю». У 1993 годзе ён стаў уладальнікам «Залатога мяча». У складзе нацыянальнай каманды ён выйграў бронзу чэмпіянату свету 1990 года і срэбра чэмпіянату свету 1994 года. Яго футбольная кар'ера доўжылася з 1984 па 2004 год.
Каментары