Каханне і сэкс

«Спачатку пагражаў суіцыдам, а потым дасылаў порна»: што бывае, калі спрабуеш зрабіць першае спатканне апошнім

Што рабіць, калі падчас першага спаткання зразумеў, што не хочаш ніякага працягу адносін? Сказаць пра гэта чалавеку адразу ці не? «Наша Ніва» папрасіла беларусаў падзяліцца досведам і расказаць, як людзі рэагуюць на адмовы.

Аліна: «Лепш сумленна сказаць. Навошта марнаваць чужы час і нервы?»

— Я ўпэўнена, што, калі магіі з чалавекам не адбылося, заўсёды пра гэта лепш сумленна сказаць. Навошта марнаваць чужы час і нервы? Калі я на першым спатканні разумею, што чалавек не цікавіць мяне ў рамантычным плане, то ў той жа вечар ці на наступны дзень пішу яму нешта накшталт: «Ты класны, але мы можам быць толькі сябрамі». Звычайна людзі адэкватна ставяцца да гэтага.

У мяне было толькі дзве непрыемныя сітуацыі. На адным спатканні я адразу зразумела, што хлопец мне не падабаецца.

Пасля таго, як я напісала яму, што больш не планую з ім бачыцца, ён пачаў пагражаць суіцыдам. Мяне гэта тады вельмі моцна напалохала. Я паспрабавала паразмаўляць з ім на тэму таго, што не варта скакаць з акна з-за дзяўчыны, якую бачыў раз у жыцці.

Потым пачало адбывацца нешта зусім неверагоднае. Ён стаў практычна кожную гадзіну слаць мне парнаграфічныя матэрыялы — то спасылкі на порна, то эратычныя карцінкі. Я трывала тыдзень, а потым проста заблакавала яго і стала жыць спакойна. На шчасце, на гэтым гісторыя скончылася.

У другім выпадку я некалькі месяцаў перапісвалася з хлопцам з Нарвегіі. Гэта былі тыя цудоўныя часы, калі можна было проста сесці ў Мінску на аўтобус і паехаць на выходныя ў Вільню. Вось у Вільні мы і дамовіліся сустрэцца. Мы шпацыравалі па горадзе і шмат размаўлялі, але я даволі хутка зразумела, што ў рэальным жыцці ён падабаецца мне значна менш, чым у перапісцы. Я сказала яму ў канцы сустрэчы, што лепш нам застацца анлайн-сябрамі. Здаецца, ён не захацеў гэтага пачуць.

Праз некаторы час ён без папярэджання прыляцеў у Мінск і стаў пільнаваць мяне каля дома — па фатаграфіях у сацсетках вылічыў, дзе я жыву. Я спытала, навошта ён гэта зрабіў, калі я дакладна дала зразумець, што не хачу з ім сустракацца — ён пачаў нешта расказваць пра рамантыку раптоўнага прыезду.

Ён два тыдні мяне чакаў каля пад'езда. Перад тым, як пайсці на працу, я адпраўляла сястру паглядзець, ці ёсць ён у двары. Некалькі дзён нават прыйшлося ўзяць за свой кошт. Мне было сапраўды вельмі страшна з-за таго, што чалавек ігнаруе мае пачуцці і жаданні, а робіць тое, што сам лічыць патрэбным. Праз два тыдні ён нарэшце паляцеў дамоў. А я яшчэ, мусіць, пару месяцаў нервавалася, калі выходзіла з пад'езда.

Максім: «Імкнуся зрабіць так, каб жанчына сама захацела не сустракацца са мной яшчэ раз»

— Шчыра кажучы, мне заўсёды складана казаць, што чалавек мне не спадабаўся. Асабліва ў тых выпадках, калі бачна, што жанчына вельмі старалася ўразіць. Я вельмі баюся кагосьці пакрыўдзіць.

Таму імкнуся зрабіць так, каб яна сама захацела не сустракацца са мной яшчэ раз. Звычайна дзейнічаю па натхненні. Магу пачаць расказваць пра былую — вельмі шмат, каб у дзяўчыны склалася ўражанне, што маё сэрца яшчэ не свабоднае. Магу схлусіць, быццам у мяне ёсць жонка і дзеці. Магу расказваць пошлыя гісторыі ці пачаць рыгаць за сталом. Мусіць, дарма я не паступаў у тэатральны. Мне падабаецца іграць розныя ролі.

На жаль, гэта працуе не заўсёды. Часам дзяўчаты працягваюць пісаць. Тады я стараюся адказваць як мага павольней — спачатку дні праз тры, потым праз тыдзень.

Не разумею, як можна некалькі месяцаў пісаць чалавеку, які да цябе так ставіцца. Для мяне відавочна: калі няма ўзаемнай цікавасці, дык няма чаго і навязвацца. Мая парада дзяўчатам: калі хлопец не адказвае вам днямі, забудзьцеся пра яго.

Хаця ў маёй стратэгіі бываюць і праколы. Напрыклад, аднойчы мне вельмі спадабалася дзяўчына, і я паспрабаваў запрасіць яе на спатканне. Яна спачатку пагадзілася, а ў апошні момант адмовілася. Потым я праз агульных сяброў даведаўся, што іншая дзяўчына, з якой я хадзіў на спатканне, маляўніча расказала ёй пра нашу няўдалую сустрэчу.

Дар’я: «Разам з псіхатэрапеўткай шукаю варыянты, як тактоўна пагаварыць з чалавекам»

— Я заўсёды імкнуся быць шчырай. Калі мне цяжка сказаць чалавеку, што другога спаткання ў нас не будзе, я абмяркоўваю гэтую сітуацыю са сваё псіхатэрапеўткай. Разам з ёй шукаю варыянты, як тактоўна пагаварыць з чалавекам.

Калі мы з ім бачымся (напрыклад, аднойчы я няўдала схадзіла на спатканне з калегам), я імкнуся растлумачыць сітуацыю ў асабістай гутарцы. У іншых выпадках пішу бясконца доўгае паведамленне недзе ў сацыяльных сетках.

Звычайна гэта заканчваецца нармальна. З адным хлопцам мы нават сталі сябрамі, хоць спатканне ў нас было на тройку.

Але вось літаральна нядаўна адбылася вельмі дзіўная сітуацыя, якая мяне напалохала. Я схадзіла на вячэру з маладым чалавекам, з якім мы раней часта перасякаліся ў адной кампаніі. Вечар быў нармальным, але я зразумела, што як патэнцыяльны партнёр ён мяне не цікавіць. Я напісала яму аб тым, што думаю.

А праз некалькі тыдняў ён піша мне: «Спускайся, у мяне для цябе сюрпрыз». Было ўжо 22:15. Я стомленая, нічога не хачу — толькі залезці пад коўдру і заснуць пад серыял.

Ветліва адказала, што ўжо збіраюся класціся спаць, мне заўтра рана ўставаць. Ён пачаў папракаць мяне ў тым, што я не спантанная. Потым прызнаўся, што хоча пакатаць мяне на машыне па начным горадзе. Але я гэтага не хачу!

Хлопец пісаў, тэлефанаваў… А 2-й гадзіне ночы ён пачаў гарлапаніць песні ў мяне пад вокнамі. А ў мяне пяціпавярховік, чуваць усё добра… Я з жахам думала, як буду заўтра глядзець у вочы суседзям. Супакоіўся ён толькі каля 4-й гадзіны раніцы.

Потым я праз сяброў паспрабавала даведацца, чаму ён так дзіўна сябе паводзіў, калі я адразу шчыра сказала, што нічога ў нас не будзе. Высветлілася, што ён быў упэўнены: жаночае «не» значыць «так». І планаваў мяне заваяваць вось такой «рамантыкай». Быў вельмі пакрыўджаны, што я не ацаніла, таму што ён ні для адной дзяўчыны так не стараўся. Дурдом нейкі.

Каментары

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Усе навіны →
Усе навіны

Беспілотнікі нанеслі ўдар па складзе боепрыпасаў у Карачаве Бранскай вобласці Расіі2

У расійскім Тальяці 13-гадовая дзяўчынка зарэзала малалетніх сясцёр17

Палесцінскія журналісткі атрымалі прэмію ў гадавіну нападу на Ізраіль. Алексіевіч падтрымала іх58

«Нас адкінулі ў сакавік 2022 года». Z-блогеры ў шаленстве ад блакіроўкі Discord5

Вальфовіч расказаў пра новую ідэю прызыву з запасу12

Тэйлар Свіфт узначаліла рэйтынг самых багатых жанчын-музыкантаў

МНС папярэдзіў пра туман

Журналіст: Трамп, пакінуўшы Белы дом, размаўляў некалькі разоў з Пуціным5

Былы ўдзельнік ад Беларусі на дзіцячым «Еўрабачанні» адкрыў у Канадзе танцавальную студыю6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Галоўнае
Усе навіны →