Пад новыя санкцыі ЗША трапілі яшчэ некалькі беларускіх прадпрыемстваў і фізічных асоб
Новыя санкцыі скіраваныя на абмежаванне магчымасцяў расійскага ВПК і закранаюць фізічныя асобы і прадпрыемствы з Расіі, Беларусі, Балгарыі, Брытанскіх Віргінскіх астравоў, Казахстана, Кітая, Кыргызстана, Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, Сербіі, Турцыі і інш.
У рамках новага пакета санкцый ЗША забараняюць аказанне паслуг IT-кансультавання і праектавання любой асобе на тэрыторыі Расіі, паслуг IT-падтрымкі і хмарных сэрвісаў для праграмнага забеспячэння для кіравання прадпрыемствам, праграмнага забеспячэння для праектавання і вытворчасці. Гэтыя абмежаванні будуць дзейнічаць з 12 верасня гэтага года.
З беларускіх прадпрыемстваў і фізічных асоб пад гэтыя санкцыі трапілі:
- ААТ «Беларусьгуматэхніка»;
- ТАА «КВАНД ІС»;
- ТАА « БАЗцьюб»;
- УП «Завод СВТ»;
- УПНВП «Тэхналіт»;
- Аляксандр Бадзяка, дырэктар «Тэхналіта»;
- Дзмітрый Манько, камерцыйны дырэктар ААТ «Беларусьгуматэхніка»;
- Валянцін Міклашэвіч, дырэктар УП «Завод СВТ»;
- Алена Пераселяк, дырэктарка ТАА «БАЗцьюб»;
- Алег Шпакаў, выканаўчы дырэктар ААТ «Беларусьгуматэхніка»;
- Сяргей Тыцык, дырэктар ТАА «КВАНД ІС».
Каментары